Бутнар
Бутнар лац. Butnar | |
Buthneri | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Buto + Nero |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Бутэнэр |
Зьвязаныя імёны | Нарбут |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Бутнар» |
Бутнар (Бутэнэр) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Бота або Бута (Boto, Buto) і Нора або Нера (Noro, Nero) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[3] або ад асновы -буд- (-бод-)[4], а аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund) — ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[5], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[6]. Такім парадкам, імя Бутнар азначае «захаваны корань» (тое ж, што і імя Нарбут)[7].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Butner (Botner)[8]: Bothner (1392 і 1415 гады), Bothener (1395 год), Botner (1398 і 1461 гады), Buthneri (1470—1480 гады)[9].
У 1612 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Matthias Butnerus, Neidenburgensis Borussus, у 1616 годзе — Christophorus Butner, Grudentinus Borussus, у 1639 годзе — Wilhelmus Bütner, Regiomontanus Borussus, у 1642 годзе — Bernhardus Butnerus, Regiomontanus Prussus[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Mitulandorf des Buteners von Garten (29 верасьня 1379 году)[11]; люди… Ейборъ а Бутнаръ (21 жніўня 1480 году)[12]; Бутнаръ Друсутевичъ (1524 год)[13]; Леско Боднаренко… Костюк Боднаров (1649 год)[14].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мікалай Ботнэр (Mikołaj Botner) — кракаўскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1410 годзе[15]
- Філіп Ботнэр (Filipi Botner) — кракаўскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1444 годзе[16]
- Філіп Гаўрылавіч Боднер — натарыюс Ковенскага акруговага суду на 1897 году[17]
Боднэры (Bodner) гербу Котвіч — шляхецкі род Рэчы Паспалітай зь Львова[18].
Буднэры (Budner) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай зь Інаўрацлаўскага ваяводзтва[19]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 320—321, 1168.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 172.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 187.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 28.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 1. — Wrocław, 1965—1967. S. 128.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 203, 223, 402, 435.
- ^ Договор о перемирии на 10 лет между ВКЛ и Тевтонским орденом (1379), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 1377.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 127.
- ^ Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 341, 400.
- ^ Katalog testamentów z krakowskich ksiąg miejskich do 1550 roku. — Warszawa, 2017. S. 55.
- ^ Katalog testamentów z krakowskich ksiąg miejskich do 1550 roku. — Warszawa, 2017. S. 86.
- ^ Памятная книжка Ковенской губернии на 1898 год. — Ковна, 1897. С. 181.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 4. — Warszawa, 1936. S. 215.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 4. — Warszawa, 1936. S. 296.