22 сакавіка
Выгляд
← сакавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
2024 год Усе дні |
22 сакавіка́ — 82-і дзень году (81-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 285 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1623 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Себежу Магдэбурскае права і герб
- 1659 — пастанова Сойма «Меньніца ВКЛ» пра біцьцё меднага шэлега (баратынкі) ды заснаваньне меньніцы ў Берасьці
- 1675 — кароль Ангельшчыны Карл II заснаваў Каралеўскую абсэрваторыю ў Грынвічы
- 1864 — на віленскім Лукіскім пляцы расейскія ўлады пакаралі сьмерцю на шыбеніцы Кастуся Каліноўскага
- 1894 — першая хакейная гульня на Кубак Стэнлі
- 1895 — першы (прыватны) паказ кінафільму братамі Люм’е
- 1921 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Беларускі звон»
- 1935 — Пэрсія афіцыйна зьмяніла назву на Іран
- 1939 — Нямеччына заняла Клайпедзкі край
- 1943 — 118-ы батальён дапаможнай паліцыі спаліў вёску Хатынь разам з насельніцтвам
- 1945 — у Каіры падпісанае пагадненьне аб утварэньні Арабскай лігі
- 1957 — Амэрыканская асацыяцыя лекараў абвясьціла, што цыгарэтны дым выклікае рак
- 1963 — выйшаў альбом «Please Please Me» брытанскага гурту «The Beatles»
- 1991 — утварэньне Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі
- 1993 — Intel прэзэнтаваў свой першы арыгінальны працэсар Pentium
- 1995 — пасьля 438 содняў, праведзеных на станцыі «Мір», на Зямлю на «Саюзе ТМ-20» вярнуўся касманаўт Валеры Палякоў
- 1997 — камэта Гэйла — Бопа наблізілася на мінімальную адлегласьць да Зямлі
- 2004 — зь ізраільскага вэрталёту забіты Ахмэд Ясін, адзін з заснавальнікаў палестынскага руху Хамас
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1459 — Максыміліян I Габсбург, імпэратар Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі
- 1599 — Антоніс ван Дэйк, флямандзкі мастак
- 1609 — Ян Казімер, кароль Рэчы Паспалітай
- 1786 — Іяхім Лялевель, гісторык і грамадзкі дзеяч Рэчы Паспалітай
- 1822 — Франсэн ван дэ Путэ, нідэрляндзкі палітычны й дзяржаўны дзяяч
- 1865 — Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі, беларускі паэт
- 1868 — Робэрт Эндрус Мілікен, амэрыканскі фізык
- 1875 — Канстанцін Жданаў, праваслаўны сьвятар, кананізаваны Беларускай праваслаўнай царквой, мучанік за веру.
- 1882 — Эдуард Будзька, беларускі грамадзкі дзеяч, паэт, публіцыст, настаўнік
- 1908 — Люі Ль’Амур, амэрыканскі пісьменьнік
- 1909 — Габрыель Руа, франка-канадзкая пісьменьніца
- 1911 — Аляксей Зарыцкі, беларускі паэт, перакладчык
- 1915 — Наджаф Рафіеў, камандзір танкавага ўзводу 3-га танкавага палку 37-й мэханізаванай брыгады 1-га мэханізаванага корпусу 1-га Беларускага фронту, малодшы лейтэнант
- 1920 — Аляксей Пысін, беларускі літаратар
- 1921 — [[Расьціслаў Шлопак], беларускі гісторык
- 1925 — Баляслаў Шчэрба, польскі вайсковец, палітычны дзяяч
- 1931 — Ўільям Шатнэр, канадзкі пісьменьнік
- 1933 — Абальхасан Банісадр, іранскі дзяржаўны дзяяч, прэзыдэнт Ірана (1980—1981)
- 1939 — Аляксандар Барушка, беларускі энэргетык
- 1942 — Валер Шчукін, беларускі палітык
- 1943 — Джордж Бэнсан, амэрыканскі гітарыст і вакаліст
- 1954 — Аляксандар Мікалаевіч Нікіцін, беларускі вайсковец, генэрал-маёр, камандуючы Сухапутнымі войскамі Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь
- 1955 — Валдзіс Затлэрс, прэзыдэнт Латвіі (2007—2011)
- 1957 — Яцэк Качмарскі, культавы польскі бард часоў Салідарнасьці
- 1959:
- Карлтан К'юз, амэрыканскі сцэнарыст і прадусар
- Марыя Сёдэрбэрг, швэдзкая фотажурналістка і пісьменьніца
- 1965 — Юрась Шамецька, беларускі паэт
- 1976 — Рыз Ўізэрспун, амэрыканская акторка
- 1987 — Філіп Рудзік, беларускі футбаліст
- 1988 — Вольга Вілухіна, расейская біятляністка
- 1991 — Эшлі Істгэм, ангельскі футбаліст
- 1993 — Раман Бегуноў, беларускі футбаліст
- 1994 — Аляксандра Сасновіч, беларуская тэнісістка
- 1995 — Люк Стэйнс, нідэрляндзкі гандбаліст
- 1999 — Уладзіслаў Рубін, беларускі футбаліст
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1127 — Генрык Готшалкавіч, князь бодрычаў
- 1832 — Ёган Вольфганг фон Гётэ, нямецкі пісьменьнік, мысьліцель, прыродазнавец
- 1850 — Пятро Пракаповіч, навуковец-пчаляр, які першым у сьвеце вынайшаў паўразборны рамовы вулей
- 1864 — Кастусь Каліноўскі, беларускі рэвалюцыянэр, публіцыст
- 1925 — Аляксандар Мясьнікян (Мясьнікоў), першы кіраўнік савецкай Беларусі
- 1943 — Ганс Вёльке, нямецкі легкаатлет (штурханьне ядра) і паліцыянт
- 1944 — Эгмант Прынц цур Ліпэ-Вайсэнфэльд, нямецкі вайсковы пілёт
- 1951 — Вілем Мэнгельбэрг, нідэрляндзкі дырыгент
- 1986 — Ніна Каменская, беларускі гісторык
- 2005 — Кэндза Тангэ, японскі архітэктар
- 2008 — Леанід Аляксееў, гісторык і археоляг
- 2010 — Валянціна Талкунова, савецкая і расейская сьпявачка
- 2017 — Лембіт Ульфсак, эстонскі і савецкі актор
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]22 сакавіка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў