Аляксандар Барушка
Аляксандар Барушка | |
| Дата нараджэньня | 22 сакавіка 1939 (86 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Блудзень, Пружанскі павет, Палескае ваяводзтва, Заходняя Беларусь, Польская Рэспубліка |
| Месца вучобы | Беларускі політэхнічны інстытут (1961) |
| Занятак | выкладчык, інжынэр-электрык, дасьледнік |
| Навуковая сфэра | энэргетыка |
| Месца працы | Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт |
| Вядомы як | дасьледнік кіраваньня надзейнасьцю ў энэргасыстэме |
| Навуковая ступень | доктар навук (1993) |
| Вучні | Мікалай Карніцкі[1] |
Аляксандар Пятровіч Бару́шка (1939, Блудзень, цяпер Бярозаўскі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларусь) — беларускі энэргетык.
Дасьледнік кіраваньня якасьцю і надзейнасьцю ў энэргетыцы, павышэньня рамонтапрыданасьці і гатоўнасьці ў энэргасыстэме. Доктар тэхнічных навук (1993)[2].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1961 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (БПІ) паводле спэцыяльнасьці «Цеплаэнэргетычныя ўстаноўкі электрастанцыяў» і працаўладкаваўся на Полацкую цеплаэлектрацэнтраль № 2 (Полацкая ЦЭЦ-2). У 1969 годзе стаў галоўным інжынэрам Полацкай ЦЭЦ-2 (Віцебская вобласьць). У 1972 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Дасьледаваньне спальваньня серчака мазуты з высокім падагрэвам і ў газіфікацыйных гарэлках катлаагрэгатаў» і стаў кіраўніком Полацкай ЦЭЦ-2. У 1975 годзе заняў пасаду намесьніка галоўнага інжынэра цеплатэхнічнай часткі Галоўнай вытворчай управы энэргетыкі і электрыфікацыі Беларускай ССР. У 1979 годзе стаў дарадцам міністра энэргетыкі Аўганістану. У 1981 годзе заняў пасаду загадніка аддзелу Беларускага аддзяленьня Ўсесаюзнага дзяржаўнага навукова-дасьледчага і праектна-канструктарскага інстытуту прамысловай энэргетыкі, дзе пазьней стаў намесьнікам кіраўніка. У 1986 годзе пачаў працаваць экспэртам Дэпартамэнта тэхнічнай супрацы Сакратарыяту Арганізацыі аб'яднаных народаў (ЗША). У 1993 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Кіраваньне надзейнасьцю цеплавых электрычных станцыяў у энэргасыстэме». У 1995 годзе стаў прафэсарам катэдры электразабесьпячэньня БПІ[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Энэргетычны факультэт (рас.) // Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт, 2017 г. Праверана 29 сьнежня 2022 г.
- ↑ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 22 сакавіка 2014. — № 53 (27663). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Барушка Аляксандар Пятровіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 345. — 473 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4
| Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 22 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанскім павеце Польскай рэспублікі (1918—1939)
- Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
- Выпускнікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту
- Беларускія інжынэры
- Службоўцы ААН
- Дактары тэхнічных навук
- Выкладчыкі менскіх ВНУ
- Выкладчыкі тэхнічных ВНУ