Ўільям Шатнэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ўільям Шатнэр
William Shatner
William Shatner.jpg
Імя пры нараджэньні Ўільям Алан Шатнэр
Дата нараджэньня 22 сакавіка 1931 (88 гадоў)
Месца нараджэньня Манрэаль, Квэбэк, Канада
Грамадзянства Канада
Альма-матэр Універсітэт Мак-Гіла[d]
Занятак актор, сцэнарыст, кінарэжысэр, кінапрадусар
Гады дзейнасьці 1950 — наш час
Дзеці Melanie Shatner[d], Lisabeth Shatner[d] і Leslie Carol Shatner[d]
Узнагароды «Эмі» (2004, 2005)
«Залаты глёбус» (2005)
IMDb ID nm0000638
Сайт http://WilliamShatner.com/

Ўі́льям Ша́тнэр (па-ангельску: William Shatner; нарадзіўся 22 сакавіка 1931 году, Манрэаль, правінцыя Квэбэк, Канада)[1] — канадзкі актор і пісьменьнік. Стаў вядомы ва ўсім сьвеце дзякуючы згулянай ім ролі Джэймза Тыбэрыя Кірка, капітана зоркалёту «Энтэрпрайз» у сэрыялах «Зорны шлях» (1966—1969), «Зорны шлях» (анімацыйны) і сямі наступных мастацкіх фільмах «Зорны шлях». Шатнэр напісаў сэрыю кніг, дзе распавядаў пра тое, як іграў свайго героя капітана Кірка і што адбывалася на здымках кінаэпапеі «Зорны шлях», а таксама быў суаўтарам некалькіх раманаў, якія ўвайшлі ў сусьвет «Зорнага шляху». Ён напісаў сэрыю навукова-фантастычных раманаў пад назвай «Вайна тэк», па якіх былі напісаны сцэнарыі для тэлебачаньня.

Шатнэр таксама іграў галоўную ролю дасьведчанага сяржанта паліцыі ў тэлесэрыяле «Ці Джэй Гукер» з 1982 па 1986 год. Ён — музыкант, аўтар, прадусар, рэжысэр і рэклямнік. З 2004 па 2008 год ён здымаўся ў ролі адваката Дэні Крэйна ў тэлевізійнай драме «Юрысты Бостана», за якую атрымаў прэмію «Эмі» і «Залаты глёбус». У 2009 годзе Шатнэр агучваў галоўнага героя Дона Салманела Гавона ў мультсэрыяле «Гавоны»[2].

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя два шлюбы Ўільяма, з Глорыяй Рэнд (ад яе трое дачок) і Марсі Лафэрці Шатнэр, скончыліся разводамі. Яго трэцяя жонка, Нэрын Кід, загінула. У наш час жанаты ў чацьверты раз з Элізабэт Мартын.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фантастыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Публіцыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Captain’s Log: William Shatner’s Personal Account of the Making of „Star Trek V: The Final Frontier“», as told by Lisabeth Shatner, 1989, ISBN 0-671-68652-6
  • «Star Trek Memories», with Chris Kreski, 1993, ISBN 0-06-017734-9
  • «Star Trek Movie Memories», with Chris Kreski, 1994, ISBN 0-06-017617-2
  • «Get a Life!», with Chris Kreski, 1999, ISBN 0-671-02131-1
  • «Star Trek: I’m Working on That: A Trek from Science Fiction to Science Fact», with Chip Walker, 2002, ISBN 0-671-04737-X
  • «Up Till Now: The Autobiography», with David Fisher, 2008, ISBN 0-283-07058-7
  • «Shatner Rules», with Chris Regan, 2011, ISBN 0-525-95251-9

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ William Shatner Biography (1931(анг.). Filmreference.com. Праверана 2009-09-13 г.
  2. ^ William Shatner — The Gavones. YouTube (6 траўня 2009). Праверана 2009-09-13 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ўільям Шатнэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў