Джордж Бэнсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бэнсан.
Джордж Бэнсан
George Benson
Выступ у Мадрыдзе ў 2009 годзе
Дата нараджэньня 22 сакавіка 1943 (80 гадоў)
Месца нараджэньня Пітсбург, Пэнсыльванія
Месца вучобы
Прафэсія гітарыст, сьпявак, кампазытар, музыка і аўтар-кампазытар
Жанры поп-музыка
рытм-н-блюз
джаз
фанк
Інструмэнты гітара
Лэйблы Warner Brothers
CTI
Verve
Columbia
Узнагароды
Сайт Афіцыйны сайт

Джордж Бэ́нсан (па-ангельску: George Benson; нарадзіўся 22 сакавіка 1943 году, Пітсбург, Пэнсыльванія) — амэрыканскі гітарыст і вакаліст, у творчасьці якога гарманічна спалучаюцца элемэнты джазу, софт-року і рытм-энд-блюзу.

Найбольшага посьпеху дасягнуў у 1970-я гады. Уладальнік дзесяці прэміяў «Грэмі», у тым ліку ў найбольш прэстыжнай намінацыі «Запіс году» (1977, за песьню This Masquerade).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бэнсан пачаў кар’еру джаз-гітарыста ва ўзросьце 21 год. Працаваў з Майлзам Дэвісам, Кўінсі Джонсам, гуртам Jefferson Airplane. У 1970-я гады неаднаразова пакараў поп- і рок-н-рольныя чарты з такімі песьнямі, як «Give Me the Night», «Lady Love Me (One More Time)», «Turn Your Love Around», «Inside Love (So Personal)», «In Your Eyes» і «This Masquerade». Ягоную манэру выкананьня параўноўвалі са Стыві Ўандэрам, Бобі Ўомаком, Доні Гэтэўэй і Нэт Кінг Коўлам.

Прызнаны адным з самых выбітных гітарыстаў у гісторыі джазу. Ён грае ў дыяпазоне ад сьвінгу і бопу да джаз-року і smooth-джазу, пераходзячы часам ў поле рытм-н-блюзу і поп-музыкі. Пры гэтым ягоная гітара практычна ніколі не сыходзіла на другі плян, прытрымліваючыся парытэту паміж вакальнымі і інструмэнтальнымі п’есамі.

Бэнсан жанаты з Джоні Лі з 1965 году. Бэнсан кажа, што яго музыка больш арыентавана на каханьне і рамантыку, а не на сэксуальнасьць. Ён зьяўляецца чальцом Сьведак Еговы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]