Аляксей Зарыцкі
Аляксей Зарыцкі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 22 сакавіка 1911 |
Памёр | 29 кастрычніка 1987 (76 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, паэт, пісьменьнік |
Мова | беларуская мова |
Узнагароды |
Аляксе́й Зарыцкі (22 сакавіка 1911, Хоцімск, Магілёўская вобласьць — 29 кастрычніка 1987) — беларускі паэт, перакладчык.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і служачага. У 1928 скончыў сярэднюю школу ў Бабруйску, працаваў электраманцёрам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1936 скончыў Маскоўскі інстытут замежных моў. З 1938 па 1946 служыў у Савецкай Арміі. у 1941-42 гадах удзельнічаў у баях пад Арлом і Масквой, памочнік начальніка разьведаддзелу штабу паветрана-дэсантнага корпусу. Потым у якасьці інструктара армейскага палітаддзелу прымаў удзел у баявых апэрацыях на Волхаўскім і Ленінградзкім франтах. Быў супрацоўнікам, пасьля загадчыкам аддзелу паэзіі часопісу «Полымя». Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1935 году.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы верш надрукаваў у 1927 годзе, у 1932 годзе выйшаў першы зборнік вершаў «Эпічныя фрагмэнты». У пасьляваенны час выдаў кнігі паэзіі «Дняпроўскае рэха» (1946), «Арліная крыніца» (1947), «Наш сын» і «Сьвітанскія сады» (1950), «Вершы і паэмы» (1952), «Залатое дно» (1955), «Праз бурныя парогі» (1957), «Пасылка ў рай» (1960), «Размова з сэрцам» (1961), «Вяртаньне на зямлю» (1966), «Мая асяніна» і «У дарогу» (1973), «Талёны на бясьсмерце» і «Пераклічка гадоў» (1974), «Каля вячэрняга кастра» (1979), «Трывожная госьця» (1986). У 1965 выдадзена кніга апавяданьняў на расейскай мове «Вересковый мед», У 1985 — кніга ўспамінаў, крытычных артыкулаў, нарысаў «За словам-падарункам». У 1969 і ў 1981 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
Перакладаў з расейскай, украінскай, летувіскай, нямецкай, польскай, лужыцка-сэрбскай моў. Асобнымі кнігамі выйшлі зборнік Аванэса Туманана «Казкі і легенды» (1958), паэма Крысьціёнаса Данэлайціса «Чатыры пары года» (1961), баляда Адама Міцкевіча «Сьвіцязанка» (1976) і кніга выбраных перакладаў «У сьвет па песьні» (1978).
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і мэдалямі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
- Нарадзіліся 22 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Хоцімску
- Памерлі 29 кастрычніка
- Памерлі ў 1987 годзе
- Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Сябры Саюзу пісьменьнікаў СССР
- Беларускамоўныя паэты і паэткі
- Беларускія паэты і паэткі
- Беларускія перакладчыкі
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Перакладчыкі з расейскай мовы
- Перакладчыкі з украінскай мовы
- Перакладчыкі зь летувіскай мовы
- Перакладчыкі зь нямецкай мовы
- Перакладчыкі з польскай мовы