Валдзіс Затлэрс
| Валдзіс Затлэрс | |
| па-латыску: Valdis Zatlers | |
| | |
|---|---|
| 18 кастрычніка 2011 — 4 лістапада 2014 | |
| 8 ліпеня 2007 — 8 ліпеня 2011 | |
| Папярэднік | Вайра Віке-Фрэйбэрга |
| Наступнік | Андрыс Бэрзіньш |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 22 сакавіка 1955[1][2] (70 гадоў) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | Ліліта Затлерэ[d] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
Ва́лдзіс За́тлэрс (Valdis Zatlers) — лекар-траўматоляг, сёмы прэзыдэнт Латвіі (абавязкі якога выконваў з 8 ліпеня 2007 году да 7 ліпеня 2011).
Нарадзіўся 22 сакавіка 1955 году ў Рызе. У 1979 годзе закончыў Рыскі мэдычны інстытут (сёньня — Латвійская мэдычная акадэмія). Працаваў траўматолягам-артапэдам у рыскім шпіталі №2, у якім з 1985 году ўзначальваў аддзяленьне траўматалёгіі. З 1994 году Затлэрс перамясьціўся на месца дырэктара ў Больніцу траўматалёгіі й артапэдыі, дзе й працаваў да свайго абраньня на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі.
Затлэрс ёсьць заснавальнікам Латвійскай асацыяцыі артраскапіі (быў таксама ейным прэзыдэнтам), займаў пасаду віцэ-прэзыдэнта й прэзыдэнта (з 2003) Латвійскай асацыяцыі траўматалёгіі і артапэдыі. У красавіку 2007 году Затлэрс быў узнагароджаны Ордэнам Трох Зорак IV ступені.
Быў фігурантам карупцыйнага скандалу ў 2003 годзе, калі яго вінавацілі ў атрыманьні хабару за пакупку танных імплянтантаў для сваёй больніцы, але справа ў адносінах да яго была з часам спыненая, а ўсе абвінавачваньні зьнятыя.
У палітычным жыцьці ўдзельнічае з 1988 году, калі на год быў абраны сябрам Рады народнага фронту Латвіі. У 1998 годзе падпісаў маніфэст на заснаваньне Народнай партыі, хоць фармальна ніколі не ўваходзіў у яе ў якасьці сябра. На пасаду прэзыдэнта Латвіі быў намінаваны 22 траўня 2007 году кіроўнай парлямэнцкай кааліцыяй у якасьці незалежнага кандыдата. У выбарах, якія адбыліся 31 траўня, Затлэрс перамог з колькасьцю 58 галасоў «за» і 40 «супраць».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ а б Valdis Zatlers // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Valdis Zatlers // Munzinger Personen (ням.)
- Нарадзіліся 22 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Рызе
- Выпускнікі Ельскага ўнівэрсытэту
- Кавалеры pro Merito Melitensi
- Кавалеры ордэна Перамогі імя сьвятога Георгія
- Кавалеры Прэзыдэнцкага ордэна Дасканаласьці
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі на ланцугу
- Узнагароджаныя ордэнам Віестура
- Афіцэры ордэна Трох Зорак
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 1 ступені
- Кавалеры ордэна Караля Таміслава
- Кавалеры ордэна Гейдара Аліева
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Белай ружы на ланцугу
- Кавалеры ордэна Вітаўта Вялікага з залатым ланцугом
- Латвійскія палітыкі
- Прэзыдэнты Латвіі
- Латвійскія мэдыкі
- Кавалеры ордэна Трох Зорак
- Ліквідатары Чарнобыльскай катастрофы