Please Please Me
| Please Please Me | ||||
| Альбом The Beatles | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выдадзены | 22 сакавіка 1963 (мона) 26 красавіка 1963 (стэрэа) 26 лютага 1987 (CD) | |||
| Жанр | рок-н-рол · біг-біт | |||
| Працягласьць | 32:45 | |||
| Мова | ангельская | |||
| Лэйбл | Parlophone | |||
| Фармат | вінілавая кружэлка[d] і патокавая музыка | |||
| Прадусар | Джордж Мартын | |||
| Храналёгія The Beatles | ||||
| ||||
Please Please Me — дэбютны альбом гурту The Beatles. Дзесяць з чатырнаццаці песень былі запісаныя 11 лютага 1963 году — за адзін дзень. Да гэтага часу гурт існаваў ужо тры гады і пасьпеў даць мноства канцэртаў у розных клюбах Лівэрпулу і Гамбургу, таму музычнага матэрыялу было звыш дастаткова. Як і на ўсіх наступных альбомах, большасьць песень была напісана аўтарскім дуэтам — Джонам Ленанам і Полам Макартні.
Пазыцыя ў чартах
[рэдагаваць | рэдагаваць код]1-е месца ў Брытанскім чарце на працягу 30 тыдняў, пачынаючы з 11 траўня 1963 году.
Шырокую папулярнасьць атрымала песьня «Please Please Me», якая была выдадзена самотнікам і стала першай песьняй The Beatles, дасягнуўшай першага месца ў брытанскім сьпісе папулярнасьці. Таксама былі вельмі папулярнымі «I Saw Her Standing There» і «Love Me Do».
Сьпіс кампазыцыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аўтарамі ўсіх кампазыцыяў зьяўляюцца Джон Ленан і Пол Макартні, калі ня ўказана іншага.
| Першы бок | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| № | Назва | Аўтар(ы) | Працягласьць | ||||||
| 1. | «I Saw Her Standing There» («Я ўбачыў, як яна стаяла там») | 2:55 | |||||||
| 2. | «Misery» («Няшчасьце») | 1:50 | |||||||
| 3. | «Anna (Go to Him)» («Ганна (ідзі да яго)») | Артур Аляксандар | 2:57 | ||||||
| 4. | «Chains» («Ланцугі») | Джэры Гофін, Кэрал Кінг | 2:26 | ||||||
| 5. | «Boys» («Хлопцы») | Лютар Дыксан, Ўэс Фэрал | 2:27 | ||||||
| 6. | «Ask Me Why»» («Спытай мяне чаму») | 2:27 | |||||||
| 7. | «Please Please Me» («Калі ласка, зрабі мне прыемна») | 2:03 | |||||||
Другі бок
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Love Me Do» («Кахай мяне») — 2:22
- «P.S. I Love You» («P.S. Я цябе кахаю») — 2:05
- «Baby It’s You» («Лялечка, гэта ты») (Бакарак/Дэйвід) — 2:38
- «Do You Want to Know a Secret» («Хочаш даведацца пра сакрэт?») — 1:59
- «A Taste of Honey» («Смак мёду») (Скот, Марлоў) — 2:05
- «There’s a Place» («Ёсьць месца») — 1:52
- «Twist and Shout» («Песьні-пляскі») (Мэдлі/Расэл) — 2:33
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Please Please Me — The Beatles AllMusic (анг.)