Перайсьці да зьместу

Баляслаў Шчэрба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Магіла Баляслава Шчэрбы на Вайсковых могілках Павонзкі

Балясла́ў Шчэ́рба (па-польску: Bolesław Szczerba; 22 сакавіка 1925, Выдзерка, Пружанскі павет Палескага ваяводзтва, Другая Рэч Паспалітая13 верасьня 2012) — польскі дзяржаўны дзяяч, генэрал дывізіі Народнага войска польскага, афіцэр кватэрмайстарскіх службаў.

6 жніўня 1944 далучыўся да 61 палку супрацьпаветранае артылерыі. Ад 1966 генэрал брыгады, ад 1979 — генэрал дывізіі. Шматгадовы дырэктар Аб’яднаньня нацыянальнай абароны і ўнутраных справаў Найвышэйшага камітэту кантролю (НКК). У 1982—1990 — генэральны дырэктар НКК. 12 студзеня 1989 занесены ў Ганаровую кнігу заслужаных працаўнікоў НКК. Зь лістапада 1990 на пэнсіі.

  • Mariusz Jędrzejko, Marek Paszkowski, Mariusz Krogulski. Generałowie i Admirałowie III Rzeczypospolitej (1989—2002). — Warszawa: Wydawnictwo Von Borowiecky, 2002. — ISBN 83-87689-46-7
  • Janusz Królikowski, Generałowie i admirałowie Wojska Polskiego 1943—1990, tom IV: S-Ż, Toruń 2010, s. 25-27 (z fotografią)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]