Перайсьці да зьместу

Валер Шчукін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валеры Шчукін
Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь
1995  2000
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся22 сакавіка 1942(1942-03-22)
Памёр10 кастрычніка 2020(2020-10-10) (78 гадоў)
ПартыяПартыя камуністаў беларуская
Адукацыя

Вале́р Аляксе́евіч Шчу́кін (па-расейску: Валерий Алексеевич Шчукин; 22 сакавіка 1942, Уладзівасток, СССР10 кастрычніка 2020, Менск) − беларускі палітык, праваабаронца, журналіст. Дэпутат Вярхоўнага Савету XIII скліканьня, былы савецкі марскі афіцэр. Актыўна выступае супраць палітыкі кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, шматразова быў арыштаваны і караны штрафамі.

Нарадзіўся 22 сакавіка 1942 року ва Ўладзівастоку (цяпер у Прыморскім краі Расейскай Фэдэрацыі). У 1951 року сям’я вярнулася ў БССР, у Талачынскі раён, на радзіму маці. Скончыў беларускую пачатковую школу, пасьля бацькі перавялі яго ў расейскую школу ў Менску.

З 15 гадоў працаваў сьлесарам на менскім заводзе буддэталяў. Служыў у войску, у 1966 року скончыў Ленінградзкую вышэйшую вайскова-марскую інжынэрную вучэльню(ru) па вайсковай спэцыяльнасьці «карабельны інжынэр-мэханік» і цывільнай — «эксплюатацыя парасілавых установак». Цягам 27 гадоў служыў афіцэрам ВМФ СССР, капітан другога рангу ў адстаўцы. Пасьля выхаду ў рэзэрв працаваў у 1987—1995 машыністам крана-трубапракладніка.

У 1996—2003 жыў у Полацку.

Памёр 10 кастрычніка 2020 року ў Менску.

У 1995 быў абраны ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь XIII скліканьня. Выконваў функцыі сакратара камісіі нацыянальнай бясьпекі, абароны і барацьбы са злачыннасьцю. У часе канстытуцыйнага крызісу 1996 року выказваўся супраць прапаноўваных Лукашэнкам зьменаў, падтрымаў ягоны імпічмэнт, удзельнічаў у спробах вярнуць Віктара Ганчара ў кабінэт старшыні ЦВК. У 1998 быў выключаны з кампартыі. Сябра «Беларускага Хэльсынскага камітэту», «Беларускай асацыяцыі журналістаў».

За палітычную дзейнасьць неаднакроць затрымліваўся міліцыяй[1][2][3], быў караны штрафамі[4][5][6] й арыштамі[7][8][9] за ўдзел у апазыцыйных акцыях.

Бацька — расеец, маці — беларуска[10].

Валер Шчукін жанаты, меў двох дзяцей і сямёра ўнукаў. Праваслаўны.

  1. Праваабаронца Валер Шчукін затрыманы ў Воршы Віцебская вясна Праверана 27 траўня 2014 г.
  2. Валер Шчукін: «Чатыры разы на сутках — замнога для чалавека ва ўзросце» Праваабаронцы. Камітэт «Салідарнасьць» (23 ліпеня 2011). Праверана 27 траўня 2014 г.
  3. Валер Шчукін сёньня чакае судовага выраку Грамадзтва. Радыё «Свабода» (8 чэрвеня 2007). Праверана 27 траўня 2014 г.
  4. admin. (30 сакавіка 2012) Валер Шчукін аштрафаваны на 1 мільён 190 тысяч рублёў За правы чалавека Праверана 27 траўня 2014 г.
  5. Радыё «Свабода». (12 чэрвеня 2007) Валер Шчукін: «Я ў прынцыпе не раблю кепскіх учынкаў!». Беларуская асацыяцыя журналістаў. Праверана 27 траўня 2014 г.
  6. Валеры Шчукін аштрафаваны на 1 мільён рублёў Грамадзтва. Радыё «Свабода» (26 сакавіка 2010). Праверана 27 траўня 2014 г.
  7. Любоў Лунёва. (12 чэрвеня 2001) Сёньня арыштавалі Валер’я Шчукіна Грамадзтва. TUT.BY. Праверана 27 траўня 2014 г.
  8. Валеры Шчукін: «Камера гатовая была мяне разарваць…» Навіны. «Свабоду палітвязьням!» (9 лістапада 2012). Праверана 27 траўня 2014 г.
  9. Валеры Шчукін можа памерці за кратамі. Беларускі партызан (30 сакавіка 2012). Праверана 27 траўня 2014 г.
  10. Тацяна Сьнітко. Валеры Шчукін: «Адпачываю на Акрэсьціна» // Наша Ніва. — 1999. — № 25 (146).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]