Ёган Сэбастыян Бах
Ёган Сэбастыян Бах | |
па-нямецку: Johann Sebastian Bach | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 21 (31) сакавіка 1685[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | Айзэнах |
Дата сьмерці | 28 ліпеня 1750[3][4][5][…] (65 гадоў) |
Месца сьмерці | Ляйпцыг |
Прычына сьмерці | інсульт |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы |
|
Прафэсія | кампазытар |
Месца працы | |
Жанры | барокавая музыка[d][6][7] |
Інструмэнты | арган[d], клявэсын, скрыпка і альт |
Бацька | Ёган Амброзіюс Бах[d] |
Маці | Марыя Элізабэт Лемэргірт[d] |
Дзеці | Вільгэльм Фрыдэман Бах[d], Карл Філіп Эмануэль Бах[d], Ёган Крыстыян Бах[d], Ёган Готфрыд Бэрнгард Бах[d], Ёган Крыстоф Фрыдрых Бах[d], Готфрыд Гайнрых Бах[d], Катарына Даратэя Бах[d], Элізабэт Юліяна Фрыдэрыка Бах[d], Марыя Сафія Бах[d], Ёган Крыстоф Бах[d], Леапольд Аўгустус Бах[d], Крыстыяна Сафія Энрыета Бах[d], Рэгіна Зузана Бах[d], Ягана Караліна Бах[d], Крыстыяна Даратэя Бах[d], Крыстыяна Бэнэдыкта Бах[d], Рэгіна Ягана Бах[d], Ёган Аўгуст Абрагам Бах[d], Эрнэстус Андрэас Бах[d] і Крыстыян Готліб Бах[d] |
Подпіс | ![]() |
Ё́ган Сэба́стыян Бах (па-нямецку: Johann Sebastian Bach) (31 сакавіка [ст. ст. 21 сакавіка] 1685, Айзэнах — 28 ліпеня 1750, Ляйпцыг) — вялікі нямецкі кампазытар 17 стагодзьдзя. Аўтар больш за тысячы музычных твораў: арґанных, аркестравых, вакальных і іншых. Яшчэ пры жыцьці праславіўся як арґаніст-віртуоз, але як кампазытар вельмі даўгі час заставаўся невядомым.
Адраджэньне цікавасьці да Баху і ягонага кампазытарскага таленту прыйшло ў першай палове XIX стагодзьдзя. Зараз ён, як правіла, разглядаецца ня толькі як адзін з самых выбітных кампазытараў эпохі барока, але і як адзін з найвялікшых кампазытараў усіх часоў[8].
Біяґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кампазытар нарадзіўся ў 1685 годзе ў нямецкім мястэчку Айзэнаху. Ад бацькі, мясцовага музыкі, малы Ёган атрымаў першыя ўрокі гры на скрыпцы. Меўшы выдатны голас (сапрана) хлопчык сьпяваў таксама ў школьным хоры.
У 9 гадоў Ёган Сэбастыян асірацеў (памёр бацька), цяпер яго выхаваньнем стаў займацца старэйшы брат, які служыў царкоўным арґаністам у мястэчке Ордруф. Брат накіраваў хлопчыку ў ґімназію, а сам у той жа час працягваў вучыць яго музыцы. У 15 гадоў Бах вырашае пачаць самастойнае жыцьцё і пераяжджае жыць у Люнэбурґ. У 1703 годзе ён скончыў ґімназію, пасьля чаго кампазытару прыйшлося некалькі гадоў паезьдзіць па краіне ў пошуках працы (гордага юнака не задавальняў прыгнечаны стан музыкі, умовы працы). Падчас гэтага пэрыяду жыцьця кампазытар адточвае сваё майстэрства гры на арґане.
У 1708 годзе Бах спыняецца на сталае жыцьцё ў Ваймары, дзе служыць прыдворным музыкам і мясцовым арґаністам. У «ваймарскі» пэрыяд кампазытар стварыў свае лепшыя арґанныя творы, сярод якіх Таката і фуга рэ мінор, Пасакалія до мінор ды іншыя. У 1717 годзе Бах зь сям’ёй пераехаў у Кётэн, дзе кіраваў невялікім аркестрам пры двары мясцовага прынца. У Кётэне не было арґана, таму ў гэты пэрыяд Бах пісаў у асноўным клявірную і аркестравую музыку. Сярод іншага тут былі напісаны 24 прэлюдыі і фуґі, якія склалі першы том працы Добра тэмпэраваны клявір, а таксама была напісана Храматычная фантазія і фуґа рэ мінор.
З Кётэна ў 1723 годзе Бах пераехаў у Ляйпцыг, дзе і застаўся да канца свайго жыцьця. Тут ён займаў пасаду кантара (кіраўніка хора) сьпеўнай школы пры царкве сьвятога Томаша. Тут кампазытару прыйшлося заняцца царкоўнай опэрападобнай музыкай. У Ляйпцыґу Бах стварае свае лепшыя вакальна-інструмэнтальныя кампазыцыі: большую частку кантат, Жарсьці па Яну, Жарсьці па Мацею, Мэса сі мінор. Тут жа былі напісаны Італьянскі канцэрт, закончаны другі том працы Добра тэмпэраваны клявір.
Памёр Ёган Сэбастыян Бах у 1750 годзе.
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Творчая спадчына Ёгана Сэбастыяна Баха надзвычай вялікая і ахоплівае больш за 1000 кампазыцыяў, зь іх 320 сьвецкіх і духоўных кантатаў, шмат месаў, «Калядная» і «Велікодная»[9] араторыі, шматлікія харалы, матэты, інструмэнтальныя творы і іншыя.
Зараз творы Баха прынята пазначаць нумарам BWV, то бок скарочана ад «Каталёґ твораў Баха» (ням. Bach-Werke-Verzeichnis. Гэтая клясыфікацыя была прапанаваная нямецкім музыкаведам Вольфґанґам Шмідэрам у 1950 годзе, у ейнай аснове ляжыць тэматычны прынцып: нумары BWV 1—224 асацыююцца з кантатамі, BWV 225—249 — з аратарыяльнымі творамі, BWV 250—524 ёсьць хараламі і духоўнымі сьпевамі, BWV 525—748 — творы для арґану, BWV 772—994 — клявірныя творы, BWV 995—1000 — творы для лютні, BWV 1001—1040 — камэрная музыка, BWV 1041—1071 — аркестравыя творы і BWV 1072—1126 — каноны і фуґі.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ J H BACH // The Guardian (анг.) — UK: GMG, 2014. — ed. size: 107899 — ISSN 0261-3077
- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Johann Sebastian Bach // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ J. S. Bach // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ Johann Sebastian Bach // filmportal.de — 2005.
- ^ http://www.szadvar.hu/bach-brandenburg-concerto-1.htm
- ^ JSTOR (анг.) — 1995.
- ^ Blanning, T. C. W. The Triumph of Music: The Rise of Composers, Musicians and Their Art. p 272
- ^ Мікола Байкоў, Сьцяпан Некрашэвіч. вялікодны — пасхальный // Беларуска-расейскі слоўнік. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. — ISBN 5-341-00918-5
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Жарсьці па Мацею (ням.) (анг.) (фр.) (гішп.) (італ.) (яп.) (парт.) (вуг.) (рас.) (швэд.) (кат.) (кіт.)
- Мэса сі мінор (анг.)
- Klavier-Übung IV (анг.)