Васіль Сёмуха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Васіль Сёмуха
2010 г.
2010 г.
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Васіль Сяргеевіч Сёмуха
Нарадзіўся 18 студзеня 1936 (88 гадоў)
хутар Ясенец, Косаўскі павет[1], Палескае ваяводзтва, Польская рэспубліка
Памёр 3 лютага 2019 (83 гады)
Пахаваны
Бацькі Сяргей Савіч
Марыя Васілеўна
Дзеці
  • Алеся Сёмуха-Грынбэрг
  • Сяргей Сёмуха
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пераклад
Мова беларуская
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com
Творы на сайце Kamunikat.org

Васі́ль Сярге́евіч Сёмуха (18 студзеня 1936, х. Ясенец на тэрыторыі цяперашняга Пружанскага раёну[2], Берасьцейская вобласьць, Беларусь — 3 лютага 2019[3]) — беларускі перакладнік зь нямецкае, польскае, латыскае, лацінскае, гішпанскае, нарвэскае, армянскае, украінскае і іншых моваў. За 14 гадоў напісаў беларускамоўны пераклад Бібліі, які выкарыстоўваецца ў набажэнствах розных беларускіх хрысьціянскіх цэркваў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і лесьніка. Бацька быў праваслаўным, маці — пратэстанткай. Меў брата Яўгена[4]. У ліпені 1942 г. немцы арыштавалі бацькоў праз падазрэньне ў дапамозе партызанам і спалілі хутар. Пасьля катаваньняў іх расстралялі ва ўрочышчы Слабудка, дзе агулам нацысты забілі 5000 чалавек. Асірацелых братоў выхоўвала родная цётка з боку бацькі Ганна зь вёскі Смаляніца, дзе Васіль атрымаў хрышчэньне ў праваслаўнай царкве Сьвятога Мікалая[5]. Скончыў Пружанскую сярэднюю школу №2. Навучаўся на рамана-германскім аддзяленьні філялягічнага факультэту Маскоўскага ўнівэрсытэту імя Ламаносава. Скончыў вучобу ў 1959 годзе.

Працаваў рэдактарам у беларускім дзяржаўным выдавецтве (1959—1964), інжынэрам у сэктары тэхінфармацыі СКБ-3 на Менскім трактарным заводзе (1964—1965), выкладчыкам нямецкай мовы ў школе (1966—1967), літсупрацоўнікам газэты «Літаратура і мастацтва» (1967—1972). Па сумяшчальніцтве выкладаў нямецкую мову ў БДУ (1966—1970). З 1972 году — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

У 1967 годзе напісаў запыт міністру замежных справаў Гурыновічу, спытаўшы, ці можа ён патрабаваць ад ураду ФРН кампэнсацыі за страчаную маёмасьць, каб выдаць пераклад «Фаўста». Пасьля гэтага быў выключаны з Саюзу пісьменьнікаў БССР з фармулёўкай: «…за зносіны з замежнымі пасольствамі і спробу выдаць „Фаўста“ ў Мюнхэне». Супраць выключэньня галасаваў толькі Васіль Вітка, устрымаўся Васіль Быкаў, усе астатнія прагаласавалі за. Копію даведкі Сёмуху адмовіліся выдаць[6].

Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1977 году, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, беларускага ПЭН-цэнтру. Выкладаў сусьветную літаратуру ў Беларускім гуманітарным ліцэі.

Хросным ягонай дачкі быў Уладзімер Караткевіч[7].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню апублікаваны пераклад у 1959 годзе.

Перакладаў зь нямецкай творы Гётэ, Шылера, Гайнэ, Шаміса, Мюлера, Рукэрта, Гофмана, Грымэльсгаўзэна, Ніцшэ, Брэхта, Дурэнмата, Гесэ, дэ Бройна, Томаса Мана, Рыльке, Зюскінда ды іншых аўтараў.

З польскай перакладаў Міцкевіча, Славацкага, Крашэўскага, Норвіда, Тувіма, Сыракомлю, Гамбровіча і іншых.

З латыскай мовы Яна Райніса, Чакса, Бэлшавіцу, Скуіньша, Бэлса, Вацыеціса ды іншых.

Рабіў пераклады тэкстаў для драматычных тэатраў і да музычных твораў. Супрацоўнічае з заслужаным артыстам Беларусі, кіраўніком «Беларускай капэлы» Віктарам Скарабагатавым. Пераклаў лібрэта да опэр Радзівіла «Фаўст», «Маргер» Горскага, «Страшны двор» Манюшкі.

Пераклаў на беларускую мову «Найвышэйшую песьню Саламонаву» (1994), «Новы Запавет. Псалтыр» (1995), «Біблію» (2002).

Бібліяграфія (кніжныя выданьні)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

П’есы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Марыя Сьцюарт». Пераклад драмы Ф. Шылера (пастаўленая ў 1968).
  • «Каханьне пад вязамі». Пераклад п’есы Ю. О’Ніла (пастаўленая ў 1987).
  • «Гэты палкі каханак». Пераклад п’есы Н. Саймана (пастаўленая ў 1988).
  • «Узьлёт Артура Ўі, які можна было спыніць». Пераклад п’есы Б. Брэхта (пастаўленая ў 1997).
  • «Фаўст». Ё. В. Гётэ: Опэра князя А. Г. Радзівіла. (Пераклад лібрэта; опэра пастаўленая ў 1997—1999).

Узнагароды і прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Jasieniec, фальварак. Радзіма майго духуПраверана 6 траўня 2014 г.
  2. ^ М.Шкабара. (8 траўня 2013) Дзяцінства, абпаленае вайной. Брестский областной комитет профсоюза работников образования и науки. Праверана 6 траўня 2014 г.
  3. ^ Памёр Васіль Сёмуха
  4. ^ Мікалай Пейган, Мікалай Сінкевіч. Гаркавы подых вайны // Раённыя будні. — 11 ліпеня 2012. — № 52 (9498). — С. 5.
  5. ^ Лабадзенка, Глеб (20 студзеня 2011) Васіль Сёмуха: «Мне прыемна, што Барадулін называе мяне казлом» Літаратура. Наша НіваПраверана 28 лютага 2020 г.
  6. ^ Maryjka. (9 траўня 2010) Тры даведкі Васіля Сёмухі. Новы часПраверана 2 траўня 2014 г.
  7. ^ Глеб Лабадзенка. Васіль Сёмуха: «Мяне ўратаваў Караткевіч» // Зьвязда : газэта. — 20 студзеня 2011. — № 11 (26875). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  8. ^ Шабуня 2009.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]