Здудзічы
| Здудзічы | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Шацілавіцкі |
| Сельсавет | Чыркавіцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°43′56″ пн. ш. 29°34′58″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 159 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2342 |
| Паштовы індэкс | 247414 |
| Нумарны знак | 3 |
| Здудзічы на мапе Беларусі ± Здудзічы | |
Зду́дзічы[1] — вёска ў Шацілавіцкім раёне Гомельскай вобласьці. Здудзічы ўваходзяць у склад Чыркавіцкага сельсавету. Знаходзіцца ля ўпадзеньня ракі Алы ў раку Бярэзіну.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У час уваходжаньня зямель Расейскай імпэрыі яны належалі да 2 паліцэйскай акругі Парыцкай воласьці Бабруйскага павету і да Астроўчыцкага прыходу праваслаўнай царквы, на адлегласьці 63 вёрсты ад Бабруйску. У 1895 г. у вёсцы налічвалася 60 двароў (па зьвестках Аляксандра Ельскага). Жыхары займаліся земляробствам, рыбнай лоўляй і плытагонствам[2]. У 1993 годзе пры зборы краязнаўчых зьвестак для кнігі «Памяць» Шацілавіцкага раёну была выяўлена група культавых помнікаў у Здудзічах: 2 курганы, валун, 2 камяні з выявамі крыжа, камень з надпісам (неразборлівы), 3 каменныя крыжы. Найбольш старадаўні крыж быў укапаны ў зямлю на ўскрайку могілак, магчыма, на царковішчы. Надземная частка крыжа акругленая, падобны на Тураўскія крыжы ХІІ стагодзьдзя.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 159 чалавек
- 1999 год — 270 чалавек
Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 305
- ↑ Jel.A.(Jelski A.)Zdudzicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 545
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Jel.A. (Jelski A.) Zdudzicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 545