Перайсьці да зьместу

Пакроўка (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пакроўка
трансьліт. Pakroŭka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Шацілавіцкі
Сельсавет: Чыркавіцкі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2342
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°40′38″ пн. ш. 29°35′10″ у. д. / 52.67722° пн. ш. 29.58611° у. д. / 52.67722; 29.58611Каардынаты: 52°40′38″ пн. ш. 29°35′10″ у. д. / 52.67722° пн. ш. 29.58611° у. д. / 52.67722; 29.58611
Пакроўка на мапе Беларусі ±
Пакроўка
Пакроўка
Пакроўка
Пакроўка
Пакроўка
Пакроўка

Пакро́ўка[1] — колішні хутар у Парыцкай воласьці Бабруйскага павету, пазьней Чыркавіцкага сельсавету, праіснаваў да 1939 году.

Упершыню адзначаны на мапе пад 1876 г., у апублікаваным «Атласе» генэрал-лейтэнанта Аляксея Афінагенавіча Ільіна (1832—1889)[2]. Таксама ўзгадваецца пад 1887 годам у «Слоўніку геаграфічным Каралеўства Польскага і іншых зямель славянскіх», як карчма ў павеце Бабруйскім, пры гасьцінцы з Парычаў да Якімаўскай Слабады, паміж вёскамі Ракшын і Чыркавічы, у Парыцкай воласьці[3]. У 1920-х гадах ператварыўся ў пасёлак, які складаўся зь дзьвюх частак. Па перапісе 1926 году вядома, што ў пасёлку Пакроўка 1-я (5 гаспадарак і 31 жыхар) ды Пакроўка 2-я (7 гаспадарак і 33 жыхары). Пасёлкі маюць вытворчасьць па рабленьні цэглы.[4] У часы калектывізацыі сельскай гаспадаркі (1939 год) сьселены ў вёску Чыркавічы[5].

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 308
  2. ^ Подробный атласъ Россiйской имперiи съ планами главныхъ городовъ./А. Ильина. -СПб.: Издательство Издание картографического заведения, 1876. - с. 33. http://runivers.ru/maps/podratlas/33
  3. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskichTom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. — s.544
  4. ^ Дулеба Г.И., Курилович Г.М. Населённые пункы Светлогорского района, которые не существуют или переименованы. - Доступ праз Інтэрнэт: http://www.parichi.by/ispolcom/
  5. ^ Раманцоў В. Зведаная зямля: Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. Выпуск Першы. - Мінск:Галіяфы, 2011. - с.163
  • Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskichTom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. — s.544
  • Раманцоў В. Зведаная зямля: Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. Выпуск Першы. - Мінск:Галіяфы, 2011. - с.163-175
  • Стефановский Пётр Михайлович. // Земляки: история Светлогорска в лицах. - Мозырь,2001. - с.102.