Перайсьці да зьместу

Храналёгія Менску

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Храналёгія Менску — дакладна датаваныя падзеі з гісторыі Менску, зьмешчаныя ў храналягічным парадку.

  • 1508 год — аблога Менску маскоўскімі войскамі на чале зь Міхалам Глінскім
  • 1513 год — у Менскім замку адкрыўся першы шпіталь — прытулак пры Ўзьнясенскім манастыры для хворых і калек.
  • 1519 год — маскоўскія захопнікі спустошылі ваколіцы Менску[1].
  • 1547 год — вялізны пажар зьнішчыў Менскі замак і амаль усё места, вынікам чаго сталася пераплянаваньне Менску зь пераносам мескага цэнтру на Высокі Рынак.
  • 1564 год — у Менску ўзьнікла кальвінісцкая супольнасьць.
  • 1565—1566 гады — сталіца Менскага ваяводзтва, найбольшага ў Вялікім Княстве Літоўскім.
  • 1569 год, 16 ліпеня — менчукі атрымалі дазвол збудаваць гасьціны двор — буйны гандлёвы комплекс; той жа прывілей лічыцца пунктам адліку існаваньня ў Менску цэхаў, заснаваных на клясычных эўрапейскіх прынцыпах.
  • 1582 год — у месьце зьявілася мураваная ратуша[2], на вежы якой празь некаторы час усталявалі першы мескі гадзіньнік[3].
  • 1588—1755 год — праз год, паводле чаргі з Наваградкам, у Менску праходзілі сэсіі Літоўскага трыбуналу.
  • 1591 год, 12 студзеня — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту герб «фикгуру внебовзятья панны Марыи»[4].
  • 1592 год — пры саборнай царкве Менску адкрылася першая брацкая школа.
«

усе татары ды мардва, — расейскага нічога ня ведаюць

Арыгінальны тэкст  (рас.)
все татары да мордва, — рускава ничего не знают
»
  • 1803 год, 24 студзеня — адкрыцьцё Менскай мужчынскай губэрнскай гімназіі.
  • 1803 год — менскае муніцыпальнае кіраўніцтва ўтварыла мескі аркестар, які выступаў з публічнымі канцэртамі ў мескім парку, а ў сьвяточныя дні — на галерэі ратушы.
  • 1812 год, 8 ліпеня — у Менск увайшлі францускія войскі ў час вайны 1812 году.
  • 1812 год, 26 чэрвеня — цэнтар дэпартамэнту адноўленага Напалеонам Вялікага Княства Літоўскага; адміністрацыйная рада Менскага дэпартамэнту наладзіла выпуск першай менскай газэты «Тымчасовая газэта Менская» (па-польску: «Tymczasowa gazeta Mińska»).
  • 1812 год, 17 лістапада — у Менск зноў увайшлі расейскія войскі.
  • 1835 год, 30 траўня — адбыўся моцны пажар, які зьнішчыў амаль усю цэнтральную частку Менску.
  • 1836 год — адкрылася першая публічная бібліятэка.
  • 1837 год — займеў уласную пажарную каманду.
  • 1839 год — нягледзячы на гвалт з боку расейскіх уладаў, прадстаўнікі менскіх уніятаў адмовіліся далучацца да Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі[13].
  • 1846 год — скончылася будаваньне Маскоўска-Варшаўскай шашы празь Менскую губэрню.
  • 1848 год — эпідэмыя халеры, у выніку якой загінулі 1100 чалавек.
  • 1852 год, 9 лютага — нягледзячы на забарону расейскіх уладаў[14] на сцэне Менскага мескага тэатру адбылася прэм’ера першай беларускамоўнай опэры «Ідылія» на музыку С. Манюшкі і К. Крыжаноўскага, лібрэта напісаў В. Дунін-Марцінкевіч.
  • 1857 год — на загад расейскага цара Мікалая I у Менску зьнішчылі будынак мескай ратушы і прылеглы да яе сквэр зь векавых пірамідальных таполяў; згодна з ўспамінамі відавочцаў, ратушу зруйнавалі з тае прычыны, што «… яна сваім існаваньнем нагадвала жыхарам пра звычаі мінулага часу, пра Магдэбурскае права…»[15].
  • 1859 год — увод у эксплюатацыю першай на Беларусі тэлеграфнай лініі Менск — Бабруйск.
  • 1863—1870 гады — у зьвязку з нацыянальна-вызвольным паўстаньнем царскія ўлады ўвялі ў месьце ваеннае становішча.
  • 1866 год — па здушэньні паўстаньня расейскія ўлады перайменавалі большасьць цэнтральных вуліцаў Менску (агулам 17 найменьняў[16]), што зьявілася шараговым захадам у барацьбе царызму з нацыянальна-вызвольным рухам.
  • 1871 год — празь Менск прайшла чыгунка ВаршаваМасква.
  • 1872 год — закладка Аляксандраўскага сквэру.
  • 1873 год — пачатак руху на Лібаўска-Роменскай чыгунцы празь Менск.
  • 1873 год — пачаў дзейнічаць Менскі камэрцыйны банк.
  • 1873 год — у Менску зьявіўся водаправод[17].
  • 1874 год — у Аляксандраўскім сквэры збудавалі першы ў месьце фантан.
  • 1876 год, 7 красавіка — страйк працоўных чыгуначных майстэрняў, першы ў Менску.
  • 1876 год — заснаваньне пажарнага аб’яднаньня.
  • 1881 год — заснаваньне машынабудаўнічага і чыгунна-медна-мэталюргічнага заводаў (Кашарскі машынабудаўнічы завод).
  • 1886 год — пачатак выданьня газэты «Минский листок», у якой 28 траўня 1889 году ўпершыню надрукавалі беларускую паэму «Тарас на Парнасе».
  • 1890 год, 5 чэрвеня — адкрыцьцё новага будынка Менскага мескага тэатру.
  • 1890 год — у Менску наладзілі тэлефонную сувязь, а з 1896 году тут пачала дзейнічаць першая на Беларусі тэлефонная станцыя агульнага карыстаньня.
  • 1891 год, 26 верасьня — у Мескім садзе (цяпер Цэнтральны дзіцячы парк) адбыўся палёт аэранаўта Драўніцкага на паветраным шары і ягоны спуск на парашуце ўласнага вырабу.
  • 1892 год, 10 траўня — адбылося ўрачыстае адкрыцьцё менскай конкі — першага мескага грамадзкага транспарту.
  • 1895 год — адкрылася меская мэтэастанцыя.
  • 1895 год, 12 студзеня — пачала дзейнічаць электрастанцыя[18].
  • 1898 год, 1—3 сакавіка — адбыўся першы зьезд РСДРП.
  • 1900 год, 18 студзеня — першая ў Менск вулічная дэманстрацыя працоўных.
  • 1900 год — утварылася Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы.
  • 1905 год, 16 лютага — палітычная дэманстрацыя і страйк навучэнцаў сярэдніх навучальных установаў.
  • 1905 год, 18 кастрычніка — расстрэл мітынгу на Прывакзальным пляцы (Курлоўскі расстрэл).
  • 1905 год, 8 сьнежня — усеагульны страйк у Менску.
  • 1905 год — зь Берасьцейскага і Віленскага вакзалаў наладзілі рух дачных цягнікоў у прадмесьці Курасоўшчыну і Серабранку.
  • 1905 год — заснаваньне Польскага таварыства «Асьвета»
  • 1906 год, 1 сьнежня — заснаваньне беларускаага кніжнаага аб’яднаньня «Мінчук».
  • 1907 год — заснаваньне мэталаапрацоўчага заводу «Гігант».
  • 1911 год, 21 жніўня — заснаваньне Менскай балотнай досьледнай станцыі — першай дзяржаўнай навуковай установы на Беларусі.
  • 1914 год, 19 ліпеня (1 жніўня) — утварылася Менская вайсковая акруга
  • 20 красавіка (3 траўня) 1917 год — жыхары Менску ўпершыню змаглі ўрачыста адзначыць гадавіну прыняцьця Канстытуцыі 3 траўня; у горадзе адбылася вялікая патрыятычная маніфэстацыя, у якой удзельнічала 40 тыс. чалавек[19].
  • 1917 год, 1—2 кастрычніка — жыхары Менску ўпершыню змаглі ўрачыста адзначыць гадавіну сьмерці Тадэвуша Касьцюшкі; урачыстасьці адбываліся ў каталіцкай катэдры і ў гарадзкім тэатры, аднак, удзельнічалі ў іх толькі польскія арганізацыі[20].
  • 1918 год, 19 лютага — беларускія і польскія месьцічы супольна вызвалілі Менск ад бальшавікоў; палякі загадвалі адміністраыцяй заходняй, большай часткай гораду, беларусы — усходняй[21].
  • 1918 год, 21 лютага — беларуска-польская адміністрацыя Менску перадала места войскам кайзэраўскай Нямеччыны[21].
  • 1918 год, 25 сакавіка — сталіца Беларускай Народнай Рэспублікі.
  • 1918 год, красавік — адкрылася Менская вышэйшая музычная школа, неўзабаве пераўтвораная ў Беларускую кансэрваторыю; на базе Менскага пэдагагічнага інстытуту рыхтавалася адкрыцьцё Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, таксама плянавалася адкрыцьцё сельскагаспадарчага і політэхнічнага інстытутаў[22].
  • 1919 год, 5 студзеня[23] — сталіца Беларускай ССР.
  • 1919 год, 8 жніўня — польскія войскі зь невялікімі стратамі занялі Менск, які трапіў пад часовую польскую адміністрацыю — Грамадзянскае кіраўніцтва Ўсходніх земляў (ГКУЗ).
  • 1919 год, 15 верасьня — адміністрацыйны цэнтар Менскай акругі ГКУЗ[c].
  • 1920 год, ліпень — у Менск увайшлі бальшавікі.
  • 1920 год, жнівень — бальшавікі стварылі ў Менску канцэнтрацыйны лягер[24].
  • 1920 год, 12 кастрычніка — польскія войскі зноў занялі Менск, але здолелі пратрымацца толькі на некалькі дзён.
  • 1921 год, 18 сакавіка — згодна з Рыскай мірнай дамовай Менск адышоў да СССР.
  • 1921 год, 18 красавіка — у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт і першая навуковая бібліятэка.
  • 1924 год, 23 кастрычніка — пачаў працу першы маршрутны пасажырскі аўтобус (марка «Лейланд»)[25]
  • 1925 год — у Менску і ў БССР увогуле пачаліся першыя радыёперадачы.
  • 1928 год — адкрыўся першы ў месьце хлебазавод[26]
  • 1929 год, 1 студзеня — Інстытут беларускай культуры, што месьціўся ў Менску з 1922 году, рэарганізавалі ў Беларускую акадэмію навук[27] (цяпер — Нацыянальная акадэмія навук Беларусі).
  • 1933 год — пачаў дзейнічаць менскі аэрапорт.
  • 1936 год — савецкія ўлады ўзарвалі Духаўскую царкву, унікальны помнік архітэктуры эпохі Рэнэсансу.
  • 1937—1941 гады — ува ўрочышчы Курапаты, што непадалёк ад Менску, бальшавікі-сталіністы расстралялі паводле розных ацэнак ад 30 000 да 250 000[28] (або значна больш[29]) жыхароў Беларусі.
  • 1941 год, 28 чэрвеня — трапіў пад нямецкую акупацыю; у Другую сусьветную вайну Менск быў практычна ўшчэнт разбураны агульнымі намаганьнямі нацыстаў і бальшавікоў[30].
  • 1944 год, 3 ліпеня — у Менск увайшлі савецкія войскі.
  • 1950 год — савецкія ўлады ўзарвалі дамініканскія касьцёл і кляштар, на аднаўленьне якіх напярэдадні атрымалі кантрыбуцыю ад Нямеччыны.
  • 1951 год — савецкія зьнявечылі езуіцкі касьцёл і зьнішчылі частку калегіюму зь вежай.
  • 1956 год, 1 студзеня — пачаліся тэлевізійныя трансьляцыі.
  • 1974 год, 26 чэрвеня — атрымаў ганаровае званьне «Горад-Герой»[31][32].
  • 1984 год, 26 чэрвеня — увод у эксплюатацыю Менскага мэтрапалітэну.
  • 1984 год — савецкія ўлады зьнішчылі будынак першага мескага тэатру (колішні палац Радзівілаў).
  • 1990 год, 27 ліпеня — сталіца незалежнай Беларусі.
  • 1990 год, 7 лістапада — мітынг на Плошчы Леніна — найбуйнейшая апазыцыйная акцыя (арганізаваная БНФ) антыкамуністычнага характару, якая адбылася ў гісторыі БССР.
  • 1991 год, 5 верасьня — Менскі гарадзкі Савет народных дэпутатаў зацьвердзіў гістарычны герб места.
  • 1993 год — у Менску адбыўся Першы зьезд беларусаў сьвету.
  • 1994 год — у Менск прайшла першая сустрэча беларускай моладзі сьвету.
  • 2004 год — у Менску адбудавалі зруйнаваную расейскімі ўладамі ратушу.
  • 2011 год — у Менску адбудавалі зруйнаваную савецкімі ўладамі царкву Сьвятога Духа.
  1. ^ Привилей месту Менскому, на право майдеборское и иные вольности. 14.03.1499 г. // АЗР Т. 1: 1340—1506. — Спб., 1846. № 165. С. 187—189.
  2. ^ Беларускі Архіў. Т.3. — Менск, 1930. С. 192.
  3. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 19, poz. 174.
  1. ^ Баравы Р. Менск // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 287.
  2. ^ Дзянісаў У. Сімвалы горада і Менскага ваяводства: Ратуша // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 213.
  3. ^ Дзянісаў У. Менская ратуша // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 289.
  4. ^ Цітоў А.. Сімвалы горада і Менскага ваяводзтва: Пячаткі і герб // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 215.
  5. ^ Дзянісаў У. Менскі кляштар дамініканцаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 294.
  6. ^ Баравы Р. Менскі Петрапаўлаўскі манастыр // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 296.
  7. ^ Соўсь Г. 3 ліпеня 1655 году расейскае войска захапіла Менск // «Радыё Свабода», 3 ліпеня 2008 г.
  8. ^ Баравы Р. Менск // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 288.
  9. ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
  10. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 24.
  11. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 168.
  12. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 564.
  13. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 187.
  14. ^ Ярмалінская В. Дзе нарадзілася «Ідылія» // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 421.
  15. ^ Пазняк З. Рэха даўняга часу. — Менск, 1985. С. 91.
  16. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 220.
  17. ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 124.
  18. ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 128.
  19. ^ Tarasiuk D. Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. S. 114—115.
  20. ^ Tarasiuk D. Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. S. 123.
  21. ^ а б Tarasiuk D. Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. S. 144—146.
  22. ^ Сідарэвіч А. Беларуская Народная Рэспубліка // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 386.
  23. ^ Трусаў А. Вялікае Княства Смаленскае // «Наша Слова» № 34 (822), 5 верасня 2007.
  24. ^ Процька Т. Якія пласты беларускага народа найбольш пацярпелі ад камуністычнага тэрору? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 67.
  25. ^ Етчик Е. Л. Минск от конки до метро. — Мн.: Полымя, 1991
  26. ^ Ретро: Хлебопекарни Минска во время войны
  27. ^ Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). — Менск, 2005. С. 401.
  28. ^ Winnicki Z. Szkice kojdanowskie. — Wrocław: Wydawnictwo GAJT, 2005. S. 77—78.
  29. ^ Norman Davies. Powstanie '44. — Kraków: Wydawnictwo Znak, 2004. S. 195.
  30. ^ Лашкевіч К. 5 афіцыёзных міфаў пра Мінск. TUT.BYПраверана 11 верасьня 2009 г.
  31. ^ Шупа С. Радыё Свабода год за годам: 1974, Радыё Свабода, 21 ліпеня 2009 г.
  32. ^ Указ Президиума Верховного Совета СССР от 26 июня 1974 года № 6163-VIII «О присвоении городу Минску почётного звания „Город-Герой“» // Ведомости Верховного Совета СССР. № 27, 1974. С. 394.