Тацяна Процька

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Тацяна Процька
Род дзейнасьці фізык, праваабаронца, гісторык
Дата нараджэньня 8 лютага 1951 (68 гадоў)
Месца нараджэньня Менск
Альма-матэр Фізычны факультэт БДУ
Занятак фізык і праваабаронка

Тацьцяна Процька (8 лютага 1951, Менск) — беларуская грамадзкая дзеячка. Старшыня БХК з 1995 г. (з моманту заснаваньня арганізацыі) да 2008 году. Сябра касьцёльнай рады касьцёла Св. Валянціна ў Смалявічах[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыла фізычны факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэта і асьпірантуру Інстытуту філязофіі і права НАН Беларусі. Кандыдат філязофскіх навук (тэма дысэртацыі: «Зьмяненьне структуры фізычных ведаў у працэсе іх разьвіцьця»).

Працавала тэхнікам, інжынэрам катэдры фізыкі паўправаднікоў, выкладчыкам катэдры ядзернай фізыкі Белдзяржунівэрсітэту, старшым рэдактарам Белтэлерадыёкампаніі, рэдактарам радыёчасопіса «Наша мінуўшчына», палітычным камэнтатарам. Больш за 20 год працавала старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Аўтар больш чым 50 навуковых прац па гісторыі і мэтадалёгіі фізыкі, гісторыі Беларусі, у тым ліку чатырох манаграфій па гісторыі Беларусі савецкага пэрыяду, адной манаграфіі і больш чым дзесяці артыкулаў па правах чалавека.

Навуковыя інтарэсы: дзейнасьць спэцслужбаў у таталітарных і посттаталітарных дзяржавах.

Кіраўнік праектаў па абароне правоў чалавека фондаў TACIS, NED, фонда Сораса.

Узнагароджаная мэдалём Ф.Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замужам, мае дзьвюх дачок і чацьвёра ўнукаў.

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • В борьбе за трезвость: Страницы истории. Мн., 1988
  • Эксперыментатар з Беластоцкай гімназіі: Караль Чаховіч. Мн., 1990
  • Даследчык таямніц святла: Аляксандр Садоўскі. Мн., 1994
  • Пакутнік за Веру і Бацькаўшчыну: Мітрапаліт Мельхісэдэк. Мн., 1996
  • Из истории репрессий против белорусского крестьянства: 1929—1934 (разам з А. Урублеўскім). Мн.,1992
  • Вынішчэньне сялянства. Вёска Ўсходняй Беларусі пад цяжарам бальшавіцкіх рэпрэсіяў 30-х гадоў, Менск, БГАКЦ, 1998. — 135 с — (Архіў Найноўшай Гісторыі). — ISBN 985-6012-44—9
  • Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917—1941 гг.). Менск, 2002. с.688.
  • Касьцёл у часе ІІ сусьветнай вайны, Наша вера, 1/1995
  • Невядомыя старонкі жыцця Мелхіседэка (Паеўскага), мітрапаліта Мінскага і Беларускага. Часопіс «Праваслаўе» № 19 (2013 год)

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]