Бітва на Нямізе
Бітва на Нямізе | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Полацкае княства | Кіеўскае княства Пераяслаўскае княства Чарнігаўскае княства | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Усяслаў Чарадзей | Ізяслаў Яраслававіч Сьвятаслаў Яраслававіч Усевалад Яраслававіч | ||||||||
Бітва на Нямізе (3 сакавіка 1067 году) — бітва пэрыяду фэадальнай раздробленасьці Русі, адбылася на рацэ Нямізе паміж войскамі Яраславічаў — Ізяслава Кіеўскага, Сьвятаслава Чарнігаўскага і Ўсевалада Пераяслаўскага, і войскам Усяслава Полацкага, які быў разьбіты.
Гісторыя канфлікта
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Усяслаў — сын Брачыслава, ад пачатку свайго ўладарства трымаўся палітыкі бацькі, быў у саюзе з Кіевам — у 1060 годзе ўдзельнічаў у пераможным агульнарускім паходзе супраць торкаў. Але зімой 1065-1066 гадоў, зь невядомых дакладна прычынаў, напаў і трымаў у аблозе Пскоў, разьбіў наўгародзкага князя Мсьціслава Ізяславіча, які ішоў на дапамогу Пскову і разрабаваў Ноўгарад. Яраславічы — Ізяслаў Кіеўскі, Сьвятаслаў Чарнігаўскі і Усевалад Пераяслаўскі, у адказ зімой 1067 пайшлі супраць Усяслава, узялі, спалілі і разрабавалі Менск. Усяслаў, магчыма, выйшаў на дапамогу Менску і не пасьпеў.
Хада бітвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Войскі сышліся на берагах ракі Нямігі і, паводле В. М. Тацішчава, 7 дзён стаялі адно супраць другога ў глыбокім сьнезе. Нарэшце, Усяслаў першы пайшоў супраць Яраславічаў і шмат ваяроў загінула з абодвух бакоў. Паводле кіеўскага летапісца, Усяслаў быў разьбіты Яраславічамі і зьбег да Полацка. Бітва, апісаная ў Слове пра паход Ігаравы, зьяўляецца адной з буйнейшых і найбольш крывавых міжусобных бітваў Русі.
![]() |
На Немизѣ снопы стелютъ головами, молотятъ чепи харалужными, на тоцѣ животъ кладутъ, вѣютъ душу отъ тѣла. Немизѣ кровави брезѣ не бологомъ бяхуть посѣяни, посѣяни костьми рускихъ сыновъ.»[1] | ![]() |
Вынікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле кіеўскага летапісца, Усяслаў быў разьбіты і зьбег у Полацак, болей нічога не паведамляецца. Паводле В. М. Тацішчава, Яраславічы не перасьледвалі Ўсяслава, а занялі паўднёвую частку Полацкай зямлі, чым прымусілі полацкага князя прасіць міру. Паводле кіеўскага летапісца, не Ўсяслаў прасіў міру, а Яраславічы праз 4 месяцы пасьля бітвы паклікалі яго на перамовы і цалавалі крыж у гарантыю ягонай бясьпекі, але парушылі сваё абяцаньне — схапілі разам з двума сынамі адвезьлі ў Кіеў, дзе пасадзілі ў земляную турму.
У выніку кіеўскага паўстаньня 1068 году Усяслаў быў вызвалены са зьняволеньня і ненадоўга заняў кіеўскі сталец. У 1071 годзе яму ўдалося вярнуць Полацкае княства.
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Слова пра паход Ігаравы