Курасоўшчына (мікрараён)
Выгляд
(Перанакіравана з «Курасоўшчына (мікрараён Менску)»)
Курасоўшчына — мікрараён у паўднёвай частцы Менску паміж МКАД на поўдні і далінай ракі Лошыцы і Лошыцкім вадасховішчам на поўначы. Паўстаў на месцы ўрочышча Курасоўшчына, якое ўвайшло ў межы гораду ў 1965 годзе. Тры чвэрці раёну займаюць мікрараёны, астатнюю частку — карпусы навукова-вытворчага аб’яднаньня «Інтэграл».
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адной з выдатных мясьцін мікрараёну зьяўляецца помнік архітэктуры нэаклясіцызму XIX стагодзьдзя — сядзіба Ададурава (так званая «Белая дача»).
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раён абслугоўваецца некалькімі маршрутамі аўтобусаў, тралейбусаў, маршрутных таксі.
Арганізаваныя дзьве чыгуначныя плятформы Берасьцейскага кірунку — Курасоўшчына і Рошча.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Курасоўшчына (мікрараён) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сядзіба Ададурава. Радзіма майго духу. Праверана 10 кастрычніка 2009 г.