Сіроцін
Сіроцін лац. Sirocin | |
Магдэбурскае права: | 12 студзеня 1767 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Шумілінскі |
Сельсавет: | Сіроцінскі |
Вышыня: | 154 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 269 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2130 |
Паштовы індэкс: | 211254 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°22′27.98″ пн. ш. 29°37′27.98″ у. д. / 55.3744389° пн. ш. 29.6244389° у. д.Каардынаты: 55°22′27.98″ пн. ш. 29°37′27.98″ у. д. / 55.3744389° пн. ш. 29.6244389° у. д. |
± Сіроцін | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Сіро́цін, Сіро́ціна[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Чарніцы. Цэнтар сельсавету Шумілінскага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 8 км на поўнач ад мястэчка і чыгуначнай станцыі Шуміліна.
Сіроцін — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Полаччыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся манастыр базылянаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Сіроцін упамінаецца ў XVII стагодзьдзі. У 1669 годзе пры тутэйшым манастыры базылянаў з фундацыі Грабніцкіх збудавалі царкву Раства Багародзіцы. Паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.
У XVIII стагодзьдзі Сіроцінам валодаў Урбан Антоні Грабніцкі, на просьбу якога 12 студзеня 1767 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку Магдэбурскае права і герб з выявай Міхала Арханёла. У наш час гэты даўні герб атрымала мястэчка Шуміліна.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Сіроцін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Полацкім павеце Віцебскай губэрні. На 1836 год у мястэчку дзеяла 5 юдэйскіх вучэльняў[2].
На 1889 год у Сіроціне было 65 дамоў, на 1906 год — 335 двароў.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сіроцін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Сіроцін вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.
На 2001 год у Сіроціне было 324 двары.
-
Чыгуначная станцыя, 1870 г.
-
Праект Любавіцкай сынагогі, да 1915 г.
-
Праект сынагогі Хабад, 1910 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1838 год — 404 чал. (207 муж. і 197 жан.), зь іх шляхты 1 муж., духоўнага стану праваслаўнага 2 муж. і 4 жан., мяшчанаў-хрысьціянаў 8 муж. і 11 жан., мяшчанаў-юдэяў 181 муж. і 163 жан., сялянаў зямянскіх 14 муж. і 19 жан., аднадворцаў 1 муж.[3]
- XX стагодзьдзе: 1906 год — 900 чал.; 1999 год — 331 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 720 чал.[4]; 2010 год — 269 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Сіроціне працуюць сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, пошта.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Зарэчная вуліца | Полацкая вуліца |
Палявая вуліца | Рынкавы завулак |
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Манастыр базылянаў (XVII ст.)
- Сынагога на Смалянскім завулку
- Сынагога Любавіцкая
- Царква Раства Багародзіцы (1907)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 517.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 279.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 416.
- ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 414.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Ермалаеў С. Унікальны дакумент з гісторыі Шуміліншчыны // Герой Працы. № 43, 5 чэрвеня 2018 г.
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|