Чарніца (прыток Будавесьці)
Выгляд
| Чарніца | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Празарокаў |
| Вусьце | Будавесьць |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Віцебская вобласьць |
| Даўжыня | 24 км |
Чарніца — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Будавесьці (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 24 км. Плошча вадазбору 152 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.
Асноўныя прытокі — Чорны ручай (правы) і Сучанка (левы). На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Сіроцін.
Пачынаецца на ўскраіне мястэчка Шуміліна, упадае ў Будавесьць за 0,5 км на ўсход ад вёскі Сідараўшчыны. Вадазбор у межах Полацкай нізіны. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. С. 322.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с.