Жаробычы
Жаробычы | |
трансьліт. Žarobyčy | |
Першыя згадкі: | 1563 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Шумілінскі |
Сельсавет: | Сіроцінскі |
Вышыня: | 170 м н. у. м. |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2130 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°19′29″ пн. ш. 29°45′5″ у. д. / 55.32472° пн. ш. 29.75139° у. д.Каардынаты: 55°19′29″ пн. ш. 29°45′5″ у. д. / 55.32472° пн. ш. 29.75139° у. д. |
± Жаробычы |
Жаро́бычы[1] — былая вёска ў Беларусі, цяпер частка вёскі Слабада (Сіроцінскі сельсавет, Шумілінскі раён, Віцебская вобласьць).
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1939 годзе вёска аб’яднана зь вёскай Слабада, у сувязі з чым, сустракалася назва і Слабада-Жаробычы[2][3][4][5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядомыя паводле рукапісных гістарычных крыніцаў з 1563 году. Паводле Слоўніка геаграфічнага Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх (1895)[6], Жаробычы ўваходзілі ў склад Віцебскага павету. Вёска знаходзілася за 48 вёрстаў ад Віцебску. Тут дзейнічала царква Сьвятога Ільлі. Таксама існаваў маёнтак Жаробычы, уладаньне Косаваў, які налічваў 652 дзесяціны зямлі.
Жаробычы ўваходзілі ў склад аднайменнай воласьці, адміністрацыя (валасная ўправа) якой разьмяшчалася ў вёсцы Грэбніца Сяранская. Жаробыцкая воласьць знаходзілася ў заходняй частцы Віцебскага павету. На поўначы межавала з Лосьвідзкай, на захадзе — з Храповіцкай, на паўднёвым ўсходзе — з Мышкаўскай, на поўдні — з Старасельскай валасьцямі, на захадзе — з Ловаскай воласьцю Полацкага павету. У склад воласьці ўваходзіла 135 населеных пунктаў. Тут мелася 950 сялянскіх дамоў (апроч таго, 175 дамоў належалі іншым станам), у якіх пражывала 5638 сялянаў. На 1906 год існавалі маёнтак і сяло Жаробычы[7].
Жаробычы ўваходзілі ў склад і зьяўляліся цэнтрам Жаробыцкага сельсавету.
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Сьвятога прарока Ільлі
Вядомыя ўраджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сыльвэстар Косаў (канец XVI ст. — 1657) — мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 519
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 87
- ^ Слабада-Жаробычы(недаступная спасылка)
- ^ Крыніцы народжаны жыць, а паданьні — захоўваць гісторыю(недаступная спасылка) // Рэспубліка
- ^ Праз 67 гадоў дачка знайшла магілу бацькі, загінулага пры вызваленьні Шумілінскага раёну
- ^ Žerobycze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 786.
- ^ Жаробычы на Radzima.net