Воўчын: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Радок 64: Радок 64:


== Насельніцтва ==
== Насельніцтва ==
* '''[[XIX стагодзьдзе]]''': [[1830]] — 539 муж., зь іх духоўнага стану 2, мяшчанаў-юдэяў 463, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 72, жабракоў 2<ref>{{Літаратура/Мястэчкі Беларусі (2010)|к}} С. 412.</ref>; [[1885]] — 804 чал.
* '''[[XIX стагодзьдзе]]''': [[1985]] — 804 чал.
* '''[[XX стагодзьдзе]]''': [[1970]] — 460 чал.; [[1992]] — 502 чал.<ref>В. Міронаў, В. Шаблюк. Воўчын // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 364.</ref>
* '''[[XX стагодзьдзе]]''': [[1970]] — 460 чал.; [[1992]] — 502 чал.<ref>В. Міронаў, В. Шаблюк. Воўчын // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 364.</ref>


Радок 74: Радок 74:


=== Выдатныя мясьціны ===
=== Выдатныя мясьціны ===
* Капліца Сьв. Уладзімера (XIX ст.)
* Капліца Сьвятога Ўладзімера (XIX ст.)
* Каплічка прыдарожная (1-я пал. XX ст.)
* Каплічка прыдарожная (1-я пал. XX ст.)
* [[Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Воўчын)|Касьцёл Найсьв. Тройцы]] ([[1729]]—[[1733]])
* [[Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Воўчын)|Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы]] ([[1729]]—[[1733]])
* Могілкі: габрэйскія; старыя хрысьціянскія
* Могілкі: габрэйскія; старыя хрысьціянскія
* Сынагога (XIX ст.)
* Сынагога (XIX ст.)
* Царква Сьв. Мікалая (XVIII ст.; колішняя [[Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква|грэка-каталіцкая]], цяпер у валоданьні [[Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату|БЭМП]])
* Царква Сьвятога Мікалая (XVIII ст.; колішняя [[Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква|грэка-каталіцкая]], цяпер у валоданьні [[Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату|БЭМП]])
* Млын (XIX ст.)
* Млын (XIX ст.)


Радок 107: Радок 107:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* {{Літаратура/ЭГБ|2}}
* {{Літаратура/ЭГБ|2}}
* {{Літаратура/Мястэчкі Беларусі (2010)}}
* Wołczyn // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|8}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XIII/865 865]—867.
* Wołczyn // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|8}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XIII/865 865]—867.



Вэрсія ад 23:37, 9 траўня 2012

Воўчын
Касьцёл Найсьв. Тройцы, выгляд да рэстаўрацыі
Касьцёл Найсьв. Тройцы, выгляд да рэстаўрацыі
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Камянецкі
Сельсавет: Воўчынскі
Вышыня: 137 м н. у. м.
Насельніцтва: 502 (1992)
Колькасьць двароў: 193
Тэлефонны код: +375 1631
Паштовы індэкс: 225083
Геаграфічныя каардынаты: 52°17′8″ пн. ш. 23°18′37″ у. д. / 52.28556° пн. ш. 23.31028° у. д. / 52.28556; 23.31028Каардынаты: 52°17′8″ пн. ш. 23°18′37″ у. д. / 52.28556° пн. ш. 23.31028° у. д. / 52.28556; 23.31028
Воўчын на мапе Беларусі
Воўчын
Воўчын
Воўчын
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Во́ўчын — вёска ў Беларусі, на рацэ Пульва. Цэнтар сельсавету Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 502 чал.(1992). Знаходзіцца за 55 км на паўднёвы захад ад Камянца, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск.

Воўчын — даўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьв. Тройцы, часовая пахавальня апошняга караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Гісторыя

Упершыню Воўчын згадваецца ў XVI ст. як мястэчка Берасьцейскага павету, уладаньне Солтанаў. Першым вядомым гаспадаром Воўчынскага ключа быў Аляксандар Солтан, па сьмерці якога ў 1554 мястэчка паводле спадчыны перайшло да ягонага сына Івана. У 1586 Яраслаў Солтан, імаверна, сын Івана, разам з жонкай Марыяй збудавалі тут праваслаўную царкву ў гонар Сьвятога Мікалая.

Фаервэрк у Воўчыне ў гонар зашлюбін Адама Чартарыйскага і Ізабэлы з Флемінгаў, 1761

У пачатку XVII ст. Воўчынскі ключ перайшоў да роду Гасеўскіх. Паводле фундацыі Аляксандра Гасеўскага ў мястэчку ў 1639 узьвялі першы драўляны касцёл. А. Гасеўскі і ягоная жонка Ева з Пацаў падзялілі маёнтак паміж сынамі наступным чынам: старэйшы сын, Крыштап атрымаў у спадчыну Стары Воўчын і фальварак Грымяча, а малодшы, Вінцэнт — Новы Воўчын. Неўзабаве ўсе фальваркі апынуліся зноў у адных руках.

У 1708 Тэрэза Гасеўская выйшла замуж за Казімера Сапегу і тэстамэнтам запісала Воўчын разам з фальваркамі Шчытнікі, Грымяча, Люта і інш. на мужа. У 1710 К. Сапега прадаў Воўчын і Радванічы Якубу Генрыку Флемінгу і яго першай жонцы Францішцы Ізабэле з Сапегаў. 3 атрыманых сродкаў Казімер Сапега фундаваў узьвядзеньне ў Воўчыне палаца і адбудову зьнішчаных швэдамі фальваркаў, сядзібаў і гаспадарак для мясцовых сялянаў. Наступным гаспадаром Воўчынскіх маёнткаў быў князь Казімер Чартарыйскі. Ягоная дачка Канстанцыя выйшла замуж за Станіслава Панятоўскага, які збудаваў тут палац і касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1733). Каля 1738 ад С. Панятоўскага маёнтак выкупіў Фрыдэрык Міхал Чартарыйскі. Чартарыйскія ўзьвялі пышны 36-пакаёвы палац, пры ім тэатар і аранжарэю. У 1769 годзе барскія канфэдэраты забралі зь мястэчка 7 гарматаў і шмат амуніцыі[1].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Воўчын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіўся цэнтрам воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. У 1828 мястэчка перайшло да Пуслоўскіх, пазьней Марчэўскіх. У 1880-я тут было 102 двары, касьцёл, царква, габрэйскі малітоўны дом, народная школа, 24 крамы, вадзяны млын, рэгулярна праводзіліся 3 кірмашы.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Воўчын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1938 у касьцёле адбылося пахаваньне парэшткаў Станіслава Аўгуста Панятоўскага, перавезеных сюды з Санкт-Пецярбургу1995 перададзеныя да Варшаўскай катэдры)[2].

У 1939 Воўчын увайшоў у БССР, дзе зрабіўся цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 162 двары, на 1992 — 193.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Воўчыне працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Элеанора Чартарыйская на тле палаца

Выдатныя мясьціны

Страчаная спадчына

  • Палацава-паркавы комплекс Чартарыйскіх (1750-я)

Галерэя

Вядомыя ўраджэнцы

Крыніцы

  1. ^ Wołczyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 867.
  2. ^ Wołczyn (w:) Internetowa encyklopedia PWN (пол.)
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
  4. ^ В. Міронаў, В. Шаблюк. Воўчын // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 364.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Воўчынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў