Перайсьці да зьместу

Radzima.org

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Радзіма.орг»)
Radzima.org
Слоган Адметнасьці Беларусі, Летувы і Падляшша
Тып вэб-сайт
Даступныя мовы Беларуская, ангельская, польская і расейская
Аўтар Віктар Каліноўскі, Канстанцін Шастоўскі
Пачатак працы 2002
Рэгістрацыя Неабавязковая, задарма
Актуальны стан Дзейны
Рэйтынг Alexa 4322 (2014; у Беларусі)
www.radzima.org

Radzima.org («Радзіма майго духу» або «Збор помнікаў зямлі беларускай») — беларускі краязнаўчы рэсурс Інтэрнэту, створаны ў 2002 року. Ідэя і распрацоўка сайту належаць Віктару Каліноўскаму й Канстанціну Шастоўскаму.

На цяперашні момант геаграфія праекту ахоплівае Берасьцейшчыну, Гарадзеншчыну, Віцебшчыну, Магілёўшчыну, Гомельшчыну, Меншчыну, Менск, Смаленшчыну, Браншчыну, Віленшчыну, Падляшша. Рэсурс мае чатыры моўныя вэрсіі — беларускую, ангельскую, польскую і расейскую.

Праект рэалізуе магчымасьць цэнтралізацыі, сыстэматызацыі і сваечасовага абнаўленьня краязнаўчай інфармацыі і ўяўляе сабой даведнік краязнаўчых ведаў. На сайце багата арыгінальнага фотаматэрыялу, можна знайсьці цікавыя гістарычныя зьвесткі непасрэдна пра рэгіёны й мясьціны колішняга Вялікага Княства Літоўскага. Праект улучае як інфармацыю пра існыя гістарычна-архітэктурныя каштоўнасьці, так і зьвесткі пра страчаную спадчыну.

Кожны наведвальнік можа стаць аўтарам і даслаць свой матэрыял, які будзе прагледжаны і апублікаваны.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]