Жабчыцкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Жабчыцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР. Утворана 15 студзеня 1940 року ў Пінскай вобласьці. Цэнтар — вёска Жабчыцы. 12 кастрычніка 1940 року падзелены на 12 сельсаветаў. З 8 студзеня 1954 року ў Берасьцейскай вобласьці. 30 траўня 1955 року цэнтар раёну перанесены ў вёску Малоткавічы. 14 кастрычніка 1957 року Жабчыцкі раён скасаваны, 2 сельсаветы перададзены Іванаўскаму, 1 — Лагішынскаму, 6 — Пінскаму раёнам.