Шарашоўскі раён
Шарашоўскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | БССР |
Вобласьць | Берасьцейская |
Статус | раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Шарашоў |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Дата скасаваньня | 17 сьнежня 1956 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Шарашо́ўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1956 гадах. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Шарашоў.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Утвораны 15 студзеня 1940 году ў Берасьцейскай вобласьці. Па стане на 12 кастрычніка 1940 падзяляўся на 10 сельсаветаў: Брадоўскі, Котранскі, Крыніцкі, Мураўскі, Папялёўскі, Роўбіцкі, Старавольскі, Сухопальскі, Шчарчоўскі, Ялоўскі[1].
Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны з 16 жніўня 1945 року паводле польска-савецкай дамовы новая граніца між дзяржавамі прайшла па тэрыторыі Шарашоўскага раёну. Улады раёну дамагаліся перадачы ў ягоны склад часткі тэрыторыі, прызнанай польскай, на той падставе, што гэта дазволіць, напрыклад, мець чыгуначнае злучэньне Берасьце — Горадня праз Гайнаўку. Аднак гэтыя просьбы не былі задаволеныя.
У 1946 року ў выніку працы савецка-польскай зьмяшанай камісіі па дэмаркацыі беларуска-польскай граніцы да Польшчы адышлі 40 населеных пунктаў Шарашоўскага і Бераставіцкага раёнаў агульнай колькасьцю 1414 двароў (798 польскіх і 616 беларускіх), дзе пражывалі 7143 асобы[2].
Раён скасаваны Загадам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР 17 сьнежня 1956 року, ягоная тэрыторыя перададзеная ў склад Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці[3].
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ ЭГБ. — Мн.: 2003 Т. 6. Кн. 2. — С. 197
- ^ Анатоль Вялікі. Лінія Керзана — апошні тэрытарыяльны падзел Беларусі // На раздарожжы. Беларусы і палякі ў час перасяленьня 1944—1946. — Мн.: 2004. — С. 39—40.
- ^ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 17 декабря 1956 г. «Об упразднении некоторых районов Республики Беларусь» (рас.) Правовая библиотека. Валер Леванеўскі. Праверана 8 лістапада 2011 г.
|