Раманаў (Менская вобласьць)
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Раманаў, Раманава, Леніна.
Раманаў лац. Ramanaŭ | |
Першыя згадкі: | 1499 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Слуцкі |
Сельсавет: | Знаменскі |
Насельніцтва: | 435 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1795 |
Паштовы індэкс: | 223623 |
СААТА: | 6246863044 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°3′14″ пн. ш. 27°13′53″ у. д. / 53.05389° пн. ш. 27.23139° у. д.Каардынаты: 53°3′14″ пн. ш. 27°13′53″ у. д. / 53.05389° пн. ш. 27.23139° у. д. |
± Раманаў | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Раманаў (з 1921 году — Ле́ніна[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Морачы. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавету Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 435 чалавек. Знаходзіцца за 26 км на захад ад Слуцку, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Морач; на шашы Слуцак — Капыль.
Раманаў — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Раманаў зьмяшчаецца ў грамаце вялікага князя Аляксандра і датуецца 1499 годам. Раманаў уваходзіў у лік найбольшых населеных пунктаў Слуцкага княства і знаходзіўся ў валоданьні князёў Алелькавічаў. У 1612—1618 гадох вёскай валодалі Радзівілы.
У 1638 годзе Раманаў атрымаў статус мястэчка. У гэты час тут было 247 двароў, дзеяла царква, працавалі 2 шпіталі і карчма. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у сярэдзіне 1650-х гадоў Раманаў зруйнавалі маскоўскія захопнікі. На 1665 год засталося толькі 98 двароў. У 1718 годзе мястэчка атрымала прывілей караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага на штогадовы кірмаш.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Раманаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Слуцкага павету Менскай губэрні. У Вайну 1812 году 14 ліпеня каля мястэчка адбыўся бой казацкага корпуса Платава з войскамі Жэрома Банапарта і князя Ю. Панятоўскага. 8 лістапада тут месьцілася штаб-кватэра расейскіх войскаў.
У 1822 годзе ў Раманаве збудавалі драўляную царкву. 3 1830-х гадоў мястэчка знаходзілася ў валоданьні Вітгенштэйнаў, з канца XIX ст. — Гогенлёэ. На 1859 год тут было 111 двароў[2], на 1888 год — 130[3].
У 1866—1867 гадох на сродкі сялянаў з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага расейскія ўлады збудавалі ў Раманаве памяшканьне пад народную вучэльню, пераўтвораная ў 1876 годзе ў двухклясную (у 1901 годзе навучаліся 111 хлопчыкаў). Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 239 двароў, дзеялі 2 царквы, 2 капліцы і 2 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі 2-клясная вучэльня, жаночая школа, 9 крамаў, карчма. На мяжы XIX—XX стагодзьдзяў дзеялі 2 царквы і юдэйскі малітоўны дом[4], працавалі 2-клясная вучэльня, царкоўнапрыходзкая жаночая школа, 9 крамаў, хлебазапасны магазан і шынок. У пачатку XX ст. — 260 двароў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Раманаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
-
Царква
-
Плян мястэчка
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Раманаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Раманаўскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[5]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 году і ў кастрычніку — лістападзе 1920 году Раманаў займалі польскія войскі. У 1921 годзе бальшавікі перайменавалі мястэчка ў «Леніна». У гэты час тут адкрыліся клюб і хата-чытальня. У 1922 годзе школу пераўтварылі ў 7-гадовую, а ў 1938 годзе — у 10-гадовую. 17 ліпеня 1924 году Раманаў увайшоў у склад Слуцкага раёну і акругі (з 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 году ў Бабруйскай, з 21 ліпеня 1936 году зноў у Слуцкай акрузе, з 20 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці). 20 жніўня 1924 году мястэчка стала цэнтрам сельсавету. На 1926 год тут было 257 двароў. У 1929 годзе ў Раманаве ўтварыліся малочная арцель, крэдытнае таварыства і калгас, які ў 1932 годзе аб’ядноўваў 166 радзінаў, меў 740 дзесяцін ворыва, 210 дзесяцін сенажаці. Абслугоўвала калгас Слуцкая МТС. Працаваў маслазавод[6].
У Другую сусьветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 году Раманаў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 1968 годзе савецкія ўлады зруйнавалі помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры — царкву Сьвятога Юрыя. На 1972 год у Раманаве было 230 двароў, на 1997 год — 218, на 1 студзеня 1998 году — 214. У 2000-я гады паселішча атрымала афіцыйны статус «аграгарадку». 28 траўня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Ленінскага сельсавету Раманаў перадалі ў Знаменскі сельсавет[7]..
-
Дарога і царква, 1941 г.
-
Царква
-
Царква без купалоў
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 630 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1845 год — 97 чал.; 1897 год — 1552 чал.
- XX стагодзьдзе: 1917 год — 1441 чал.; 1926 год — 1136 чал.; 1959 год — 691 чал.; 1970 год — 650 чал.; 1972 год — 676 чал.; 1986 год — 542 чал.; 1997 год — 562 чал.[8]; 1999 год — 505 чал.[9]
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 435 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Раманаве працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плян
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аснову гістарычнай плянавальнай структуры складаюць 2 вуліцы амаль мэрыдыянальнай арыентацыі. Іх перакрыжоўваюць другарадныя вуліцы, утвараючы блізкі да прастакутнага плян. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. Паралельна да асноўнай праходзіць новая вуліца, забудаваная мураванымі 1-павярховымі дамамі тыпу катэджаў. Адміністрацыйна-грамадзкі цэнтар знаходзіцца ў паўночнай частцы вёскі, гаспадарчы цэнтар — у паўднёвай частцы.
Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Багратыёна вуліца | ? |
Камсамольская вуліца | ? |
З урбананімічнай спадчыны Раманава да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Капыльская, Паддубная і Слуцкая.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На паўночнай ускраіне Раманава, на левым беразе Морачы захавалася гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі і пэрыяду раньняга Сярэднявечча.
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Замак (XVII ст.)
- Царква Сьвятога Юрыя (1638; Сьвяты Пасад)
- Царква Сьвятога Мікалая
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляксандар Гладкі — навуковец-мэдык
- Алена Кіш (1896—1949) — майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
- Уладзімер Тэраўскі (1871—1938) — беларускі кампазытар і ахвяра савецкіх рэпрэсіяў. Аўтар музыкі да песень Ваяцкі Марш і Купалінка
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 421.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 379.
- ^ Jelski A. Romanów (2) // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 721.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 4. — Менск, 2013.
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
- ^ Шаблюк В., Шчарбатаў А. Леніна // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 349.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 202.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 4 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2013. — 528 с.: іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка: у 2-х кн. Кн. 2-я / уклад. В. С. Відлога; рэдкал.: Г. Кісялёў (гал. рэд.) і інш.; маст. Э. Жакевіч. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 572 с.: іл. ISBN 985-6302-31-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|