Перайсьці да зьместу

Раманаўскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік абарончай архітэктуры
Раманаўскі замак
Замчышча ў Раманаве. Д. Струкаў, 1864—1867 гг.
Замчышча ў Раманаве. Д. Струкаў, 1864—1867 гг.
Краіна Беларусь
Вёска Раманаў
Дата заснаваньня XVII ст.

Раманаўскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Раманаве. Знаходзіўся на беразе ракі Морачы. Існаваў у XVII ст.

Драўляны замак у Раманаве збудавалі ў XVII ст.

Атачаўся валам і астрогам. У цэнтры замкавага двара месьціўся галоўны жылы дом (2 жылыя пакоі, алькеж, сенцы, 3 каморы), накрыты драніцай. Паблізу стаялі дом старосты (меў сенцы, 2 жылыя памяшканьні, камору), вязьніца, варыўня, пякарня. Гаспадарчы двор, які з замкам злучаўся брамай, улучаў 2-павярховую скарбніцу, сьвірны, вазоўню, стайню, склеп. Па-за межамі замка разьмяшчаўся комплекс з сталовай, гумном з 2 асецямі, броварам.[1].

  1. ^ Якімовіч Ю. Раманаўскі замак // БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 293.