Раманаў (Менская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Раманава (Менская вобласьць)»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Раманаў, Раманава, Леніна.
Раманаў
трансьліт. Ramanaŭ
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Слуцкі
Сельсавет: Знаменскі
Насельніцтва: 435 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1795
Паштовы індэкс: 223623
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°3′8″ пн. ш. 27°13′43″ у. д. / 53.05222° пн. ш. 27.22861° у. д. / 53.05222; 27.22861Каардынаты: 53°3′8″ пн. ш. 27°13′43″ у. д. / 53.05222° пн. ш. 27.22861° у. д. / 53.05222; 27.22861
Раманаў на мапе Беларусі ±
Раманаў
Раманаў
Раманаў
Раманаў
Раманаў
Раманаў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Раманаў (з 1921 году — Ле́ніна[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Морачы. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавету Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 435 чалавек. Знаходзіцца за 26 км на захад ад Слуцку, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Морач; на шашы Слуцак — Капыль.

Раманаў — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раманаў на мапе Случчыны

Першы пісьмовы ўпамін пра Раманаў зьмяшчаецца ў грамаце вялікага князя Аляксандра і датуецца 1499 годам. Раманаў уваходзіў у лік найбольшых населеных пунктаў Слуцкага княства і знаходзіўся ў валоданьні князёў Алелькавічаў. У 1612—1618 гадох вёскай валодалі Радзівілы.

У 1638 годзе Раманаў атрымаў статус мястэчка. У гэты час тут было 247 двароў, дзейнічала царква, працавалі 2 шпіталі і карчма. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у сярэдзіне 1650-х гадоў Раманаў зруйнавалі маскоўскія захопнікі. На 1665 год засталося толькі 98 двароў. У 1718 годзе мястэчка атрымала прывілей караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага на штогадовы кірмаш.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Раманаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Слуцкага павету Менскай губэрні. У Вайну 1812 году 14 ліпеня каля мястэчка адбыўся бой казацкага корпуса Платава з войскамі Жэрома Банапарта і князя Ю. Панятоўскага. 8 лістапада тут месьцілася штаб-кватэра расейскіх войскаў.

У 1822 годзе ў Раманаве збудавалі драўляную царкву. 3 1830-х гадоў мястэчка знаходзілася ў валоданьні Вітгенштэйнаў, з канца XIX ст.Гогенлёэ. На 1859 год тут было 111 двароў[2], на 1888 год — 130[3].

У 1866—1867 гадох на сродкі сялянаў у Раманаве збудавалі памяшканьне пад народную вучэльню, пераўтвораная ў 1876 годзе ў двухклясную (у 1901 годзе навучаліся 111 хлопчыкаў). Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 239 двароў, дзейнічалі 2 царквы, 2 капліцы і 2 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі 2-клясная вучэльня, жаночая школа, 9 крамаў, карчма. На мяжы XIX—XX стагодзьдзяў дзейнічалі 2 царквы і юдэйскі малітоўны дом[4], працавалі 2-клясная вучэльня, царкоўнапрыходзкая жаночая школа, 9 крамаў, хлебазапасны магазан і шынок. У пачатку XX ст. — 260 двароў.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Раманаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР.

Зь лютага да сьнежня 1918 году Раманаў займалі нямецкія войскі, у жніўні 1919 — ліпені 1920 году і ў кастрычніку — лістападзе 1920 году — польскія войскі.

У 1921 годзе бальшавікі перайменавалі мястэчка ў Леніна. У гэты час тут адкрыліся клюб і хата-чытальня. У 1922 годзе школу пераўтварылі ў 7-гадовую, а ў 1938 годзе — у 10-гадовую. 17 ліпеня 1924 году Раманаў увайшоў у склад Слуцкага раёну і акругі (з 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 году ў Бабруйскай, з 21 ліпеня 1936 году зноў у Слуцкай акрузе, з 20 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці). 20 жніўня 1924 году мястэчка стала цэнтрам сельсавету. На 1926 год тут было 257 двароў. У 1929 годзе ў Раманаве ўтварыліся малочная арцель, крэдытнае таварыства і калгас, які ў 1932 годзе аб’ядноўваў 166 радзінаў, меў 740 дзесяцін ворыва, 210 дзесяцін сенажаці. Абслугоўвала калгас Слуцкая МТС. Працаваў маслазавод[5].

У Другую сусьветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 году Раманаў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

У 1968 годзе савецкія ўлады зруйнавалі царкву Сьвятога Юрыя. На 1972 год у Раманаве было 230 двароў, на 1997 год — 218, на 1 студзеня 1998 году — 214. У 2000-я гады паселішча атрымала афіцыйны статус аграгарадку. 28 траўня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Ленінскага сельсавету Раманаў перадалі ў Знаменскі сельсавет[6]..

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 630 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1845 год — 97 чал.; 1897 год — 1552 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1917 год — 1441 чал.; 1926 год — 1136 чал.; 1959 год — 691 чал.; 1970 год — 650 чал.; 1972 год — 676 чал.; 1986 год — 542 чал.; 1997 год — 562 чал.[7]; 1999 год — 505 чал.[8]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 435 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Раманаве працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аснову гістарычнай плянавальнай структуры складаюць 2 вуліцы амаль мэрыдыянальнай арыентацыі. Іх перакрыжоўваюць другарадныя вуліцы, утвараючы блізкі да прастакутнага плян. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. Паралельна да асноўнай праходзіць новая вуліца, забудаваная мураванымі 1-павярховымі дамамі тыпу катэджаў. Адміністрацыйна-грамадзкі цэнтар знаходзіцца ў паўночнай частцы вёскі, гаспадарчы цэнтар — у паўднёвай частцы.

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Багратыёна вуліца ?
Камсамольская вуліца ?

З урбананімічнай спадчыны Раманава да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Капыльская, Паддубная і Слуцкая.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На паўночнай ускраіне Раманава, на левым беразе Морачы захавалася гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі і пэрыяду раньняга Сярэднявечча.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Сьвятога Юрыя (1638; Сьвяты Пасад)
  • Царква Сьвятога Мікалая

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 421
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 379.
  3. ^ Jelski A. Romanów (2) // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 721.
  4. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 4. — Менск, 2013.
  6. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(рас.)
  7. ^ Шаблюк В., Шчарбатаў А. Леніна // ЭГБ. Т. 4. — Менск, 1997. С. 349.
  8. ^ БЭ. Т. 9. — Менск, 1999. С. 202.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Раманаў (Менская вобласьць)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў