Перайсьці да зьместу

Сядзіба Сяляваў (Пышна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Сядзіба Сяляваў
Сядзіба Сяляваў
Сядзіба Сяляваў
Краіна Беларусь
Вёска Пышна
Дата заснаваньня XIX стагодзьдзе

Сядзіба Сяляваў — помнік архітэктуры XIX ст. у Пышне. Твор архітэктуры клясыцызму.

Старая сядзіба. А. Адам, 1812 г.

Упершыню драўляная сядзіба ў Пышне ўпамінаецца ў першай палове XVІІІ ст., калі яна належала Храптовічам, Раецкім і Кашчыцам. У 1786 годзе маёнтак перайшоў у валоданьне Пятра Сялявы. Па яго сьмерці перайшоў да сына Язафата і ўнука Апалінарыя.

У 1836 годзе Пышна стала ўласнасьцю Крыстыны Любецкай (з Шчытоў), потым — Яна Шчыта, які прадаў маёнтак свайму сваяку Станіславу Шчыту. Яго сын, Станіслаў Казімер, быў апошнім уладальнікам маёнтку.

Мураваную сядзібу ў Пышне збудавалі Сялявы ў першай палове XІX ст.

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта быў прастакутны ў пляне будынак, крыты высокім, гладкім 4-схільным гонтавым дахам. 3 правага боку вылучаўся портык з гладкім трыкутным франтонам, які падтрымлівалі чатыры шырока расстаўленыя калёны. Портык, да якога вялі прыступкі, утвараў закрытую тэрасу. Тры акны ў сярэдняй частцы дома мелі паўкруглыя завяршэньні, у той час тры крайнія мелі форму прастакутніка[1].

  1. ^ Тухта, В. Панская сядзіба ў Пышне // Лепельскі край. 15 сакавіка 2019. С. 12.
  • Тухта, В. Панская сядзіба ў Пышне // Лепельскі край. 15 сакавіка 2019. С. 12.