Аўген Жыхар
Аўген Жыхар лац. Aŭhien Žychar | |
Род дзейнасьці | Камандзір апошняга атраду «Чорнага ката» |
---|---|
Дата нараджэньня | 1925 |
Месца нараджэньня | вёска Парыж, Пастаўскі раён, Віцебская вобласьць, Польская Рэспубліка |
Дата сьмерці | 11 студзеня 1955 |
Месца сьмерці | хутар за 7 кілямэтраў ад Паставаў, Пастаўскі раён, Віцебская вобласьць, БССР |
Аўген Іванавіч Жыхар — дзяяч беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. Сябра «СБМ», «БНП» і «Чорнага ката». Камандаваў партызанскім атрадам на Пастаўшчыне.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў зь сялянскай сям’і. Навучаўся ў Пастаўскай сэмінарыі. Настаўнік паводле адукацыі. У 1944 годзе ўступіў у патаемную Беларускую незалежніцкую партыю. У час акупацыі Беларусі трапіў у «Дальвіц», дзе прайшоў поўны курс навучаньня. Потым пасьля расфармаваньня батальёну пад сваім прозьвішчам уступіў у Чырвоную Армію. Пасьля дэмабілізацыі вярнуўся ў Беларусь, дзе працаваў настаўнікам у школе.
Пасьля спробы яго арыштаваць Жыхар уцёк у лес і стварыў партызанскі атрад. Першапачаткова яго атрад займаўся забойствамі міліцыянтаў, камуністаў і партыйных актывістаў. Тольку ў 1948 годзе Жыхар увайшоў у кантакт з арганізацыяй Міхала Вітушкі, і яго атрад быў вылучаны ў асобную баявую адзінку арганізацыі. З 1952 па сьнежань 1954 ягоны атрад быў адзіным прадстаўніком «Чорнага ката» ў Беларусі. Большасьць байцоў загінула ў лістападзе — сьнежні 1954 у баях з войскамі МГБ астаткі па загадзе Жыхара сышлі на Захад праз Польшчу. Органы дзяржаўнай бясьпекі СССР працавіта шукалі Жыхара. 11 студзеня 1955 ён быў знойдзены ў сялянскай хаце на хутары за 7 кілямэтраў ад Паставаў. Аўген адмовіўся здацца і пачаў бой з МГБшнікамі. У выніку, калі скончыліся набоі, ён застрэліўся апошнім патронам. Куля патрапіла ў твар і моцна яго зьнявечыла[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Аўген Жыхар // Беларускі нацыяналізм: Даведнік. — Менск: Голас Краю, 2001.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускі нацыяналізм: Даведнік. — Менск: Голас Краю, 2001.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Праклятыя і забытыя», дак. фільм, ч. 2 — 2013, Белсат. Дакумэнтальны фільм пра Аўгена Жыхара