Перайсьці да зьместу

Мікалай Казаравец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Казаравец
Дата нараджэньня 26 сакавіка 1949 (75 гадоў)
Месца нараджэньня Харкі, Пастаўскі раён, Маладэчанская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз
Месца вучобы Віцебскі вэтэрынарны інстытут (1977)
Занятак прафэсар унівэрсытэту, палітык, вынаходнік, навуковец
Навуковая сфэра жывёлагадоўля
Месца працы Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (1987—2000)
Вядомы як сэлекцыянэр беларускай чорна-пярэстай пароды кароваў
Навуковая ступень доктар навук (1999)
Узнагароды

Мікалай Уладзімеравіч Казаравец (нар. 1949, Харкі, Пастаўскі раён, цяпер Віцебская вобласьць, Беларусь) — беларускі навуковец і палітык.

Распрацоўнік адбору бацькоў быкоў-паляпшальнікаў. Сэлекцыянэр беларускай чорна-пярэстай пароды кароваў. Доктар сельскагаспадарчых навук (1999), прафэсар (2000) і сябар-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004). Рэктар Беларускага дзяржаўнага агратэхнічнага ўнівэрсытэту (2003—2012)[2]. Сябар Савету Рэспублікі Беларусі 5-га скліканьня (2012—2016)[3].

У 1977 годзе скончыў Віцебскі вэтэрынарны інстытут і пачаў працаваць галоўным заатэхнікам саўгасу «Навасёлкі»[2]. У 1980-я гады працаваў кіраўніком саўгасу «Мышанка» ў Петрыкаўскім раёне (Гомельская вобласьць)[4].

У 1987 годзе ўладкаваўся дацэнтам інжынэрнага факультэту Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, дэканам якога ў наступным стаў. У 2000 годзе перайшоў на працу ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі, дзе ад 2002 году займаў пасаду кіраўніка Дэпартамэнту адукацыі, навукі і кадраў[5].

Ад 2003 году быў рэктарам Беларускага дзяржаўнага агратэхнічнага ўнівэрсытэту. У 2012 годзе стаў сябрам Савету Рэспублікі Беларусі 5-га скліканьня, дзе займаў пасаду старшыні Пастаяннай камісіі ў справах адукацыі, навукі, культуры і сацыяльнага разьвіцьця[3]. На 2014 год напісаў звыш 400 навуковых працаў пра арганізацыю племянной працы ў малочнай жывёлагадоўлі. Браў удзел у вывядзеньні і ўдасканаленьні беларускай чорна-пярэстай пароды кароваў[2] Стварыў 10 манаграфіяў і 11 патэнтаў, 30 падручнікаў і даведнікаў. Распрацаваў адбор бацькоў быкоў-паляпшальнікаў[3].

Зь 2017 году займаў пасаду кансультанта катэдры генэтыкі і разьвядзеньня сельскагаспадарчых жывёлаў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі вэтэрынарнай мэдыцыны[6].

  1. ^ https://nasb.gov.by/bel/members/chleny-korrespondenty/kazarovets.php
  2. ^ а б в Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 26 сакавіка 2014. — № 55 (27665). — С. 12. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ а б в Казаравец Мікалай Уладзімеравіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 2023 г. Архіўная копія ад 18 студзеня 2023 г. Праверана 18 студзеня 2023 г.
  4. ^ Мікалай Казаравец: Беларусь 30 гадоў сыстэмна пераадольвае наступствы аварыі на ЧАЭС і дабілася многага // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 25 красавіка 2016 г. Архіўная копія ад 18 студзеня 2023 г. Праверана 18 студзеня 2023 г.
  5. ^ Казаравец Мікалай Уладзімеравіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 397. — 473 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4
  6. ^ Казаравец, Мікалай Уладзімеравіч (доктар сельскагаспадарчых навук, жывёлагадоўля, нар. 1949) // Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі, 2021 г. Праверана 18 студзеня 2023 г.