Перайсьці да зьместу

Мядзелка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Мядзелка
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Мядзел
Вусьце Бірвета
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць і Менская вобласьць
Даўжыня 50 км
Сярэднегадавы сьцёк 6 м³/с
Плошча басэйну 775 км²
Нахіл воднай паверхні 0,7 ‰

Мя́дзелка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Бірветы (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці і Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 50 км. Плошча вадазбору 775 км². Выдатак вады ў вусьці 6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.

Асноўныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выцякае з возера Мядзелу каля вёскі Лапосяў Мядзельскага раёну, вусьце за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Бірвіты Пастаўскага раёну.

Даліна пераважна трапэцападобная, шырынёй 250—400 м. Абалона двухбаковая, чаргуецца па берагах, шырынёй 100—200 м. Рэчышча мерна зьвілістае; шырыня ракі ў вярхоўі 10—15 м, на астатнім працягу 15—20 м.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,5 м, найбольшая 2,1 м (1956 год). Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 2 дні[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 258.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.