Перайсьці да зьместу

Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мінпрам Беларусі»)
Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура Мінпрам Беларусі
Штаб-кватэра Менск, Партызанскі пр., д. 2, корп. 4
Міністар Аляксандар Яфімаў
Першы намесьнік Аляксандар Агароднікаў
Намесьнікі Аляксей Казлоў, Андрэй Кузняцоў[1], Дзьмітры Харытончык
Зьвязаныя кампаніі «Віцязь», МАЗ, МТЗ, «Ратон», «Белколермэт»
Бюджэт 106 млрд рублёў[2] (2009 год; 38 млн $[3])
Сайт minprom.gov.by

Міністэ́рства прамысло́васьці Рэспу́блікі Белару́сь — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне прамысловасьці. Міністар прамысловасьці прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 27 чэрвеня 2024 году пасаду міністра займае Аляксандар Яфімаў[4].

  • правядзеньне навукова-тэхнічнай, эканамічнай і сацыяльнай палітыкі, накіраванай на стварэньне ўмоваў для эфэктыўнай работы дзяржаўных арганізацыяў, падначаленых Мінпраму, і гаспадарчых таварыстваў, акцыі (часткі ў статутных фондах) якіх належаць Рэспубліцы Беларусь і перададзеныя ў кіраваньне Мінпраму, з мэтаю задавальненьня патрэб народнай гаспадаркі і насельніцтва краіны ў прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэньня, таварах народнага спажываньня і паслугах;
  • распрацоўка прагназаваньня вытворча-тэхнічнага і фінансава-эканамічнага разьвіцьця адпаведных галін;
  • удзел у распрацоўцы і ажыцьцяўленьні праграмаў разьвіцьця прыярытэтных галінаў прамысловасьці;
  • разьвіцьцё супольна зь іншымі зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржкіраваньня зьнешнегандлёвай дзейнасьці шляхам нарошчваньня экспарту тавараў (паслугаў), якія вырабляюцца дзяржаўнымі арганізацыямі і гаспадарчымі таварыствамі, прыцягненьне замежных інвэстыцыяў, стварэньне камэрцыйных арганізацыяў з замежнымі інвэставаньнямі.
  • ухваленьне пастановаў аб стварэньні, пераўтварэньні ды касаваньні падпарадкаваных установаў;
  • атрыманьне зьвестак з установаў Статыстычнага камітэту;
  • стварэньне міжведамасных камісіяў ды правядзеньне нарадаў аб прамысловасьці з адмыслоўцамі;
  • запыт ва ўстановах зьвестак аб прамысловасьці.

На 23 лістапада 2016 году на прадпрыемствах Міністэрства прамысловасьці Беларусі працавала звыш 160 000 чалавек[7].

  1. ^ Руководство (рас.). Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь. Праверана 23 ліпеня 2024 г.
  2. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 8 верасьня 2010 г.
  3. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 8 верасьня 2010 г.
  4. ^ Лукашенко сменил Алейника на Рыженкова и отправил министра промышленности послом в Россию (рас.) Reform.by(be)
  5. ^ Структура Міністэрства прамысловасці Аб міністэрстве. Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь. Праверана 20 жніўня 2018 г.
  6. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 980 (рас.). Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 верасьня 2010 г.
  7. ^ Холдынгі Мінпрама забясьпечваюць заказамі больш як 370 арганізацый Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 23 лістапада 2016 г. Праверана 7 лістапада 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]