Аляксандар Радзевіч
| Аляксандар Радзевіч лац. Alaksandar Radzievič | |
| міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусь | |
|---|---|
| 26 чэрвеня 2009 — 4 лютага 2011 | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Прэм’ер-міністар | Сяргей Сідорскі |
| Папярэднік | Анатоль Русецкі |
| Наступнік | Дзьмітры Кацярыніч |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 25 кастрычніка 1957 (68 гадоў) Смаргонскі раён Гарадзенскай вобласьці, БССР |
| Адукацыя | |
| Узнагароды | |
Алякса́ндар Міха́йлавіч Радзе́віч (нарадзіўся ў 1957 годзе, Смаргонскі раён Гарадзенскай вобласьці БССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусь (2009—2011).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці ў 1957 годзе.
Скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці «канструяваньне і вытворчасьць радыёапаратуры» ў 1979 годзе.
1979—1981 — інжынэр вытворчага аб’яднаньня «Інтэграл».
1981—2002 — на розных пасадах на Смаргонскім заводзе аптычнага станкабудаваньня, з 1998 году — кіраўнік заводу.
2002—2005 — намесьнік старшыні Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту.
З 1 сьнежня 2005 году — генэральны дырэктар ААТ «Горадня Азот».
26 чэрвеня 2009 — 4 лютага 2011[1] міністар прамысловасьці Беларусі.
Чалец Назіральнае рады ААТ «Белпрамбудбанк».
Узнагароды і прэміі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 траўня 2007 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь «за шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у разьвiцьцё хiмiчнай i нафтахiмiчнай прамысловасьцi рэспублiкi»[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Новы міністр прамысловасці, новы пасол у ЕС, кіраўнік «Белнафтахіма» Наша Ніва
- ↑ Пастанова Савета мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25 мая 2007 г. № 678 «Аб узнагароджаннi М.I.Асiпенкi, А.М.Радзевiча i Л.А.Родзiча Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь». Інфармацыйны партал «Бусел». Праверана 16 верасьня 2010 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Біяграфія(недаступная спасылка) на бачыне Беларускага тэлеграфнага агенцтва
- Старонка на праекце «Хто ёсьць хто ў Рэспубліцы Беларусь» (рас.)
- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі
- Узнагароджаныя мэдалём За працоўныя заслугі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
- Палітыкі мясцовага кіраваньня Рэспублікі Беларусь
- Міністры прамысловасьці Рэспублікі Беларусь