Аляксандар Рагожнік
| Аляксандар Рагожнік лац. Alaksandar Rahožnik | |
| Міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусі | |
|---|---|
| 3 кастрычніка 2022 — 27 чэрвеня 2024 | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Прэм’ер-міністар | Раман Галоўчанка |
| Папярэднік | Пётар Пархомчык |
| Наступнік | Аляксандар Яфімаў |
| генэральным дырэктарам ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу «Менскі маторны завод» | |
| 2018 — 3 кастрычніка 2022 | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 11 чэрвеня 1976 Гомель |
| Адукацыя | |
Аляксандар Рагожнік (11 чэрвеня 1976, Гомель) — беларускі дзяржаўны дзяяч. Міністар прамысловасьці (2022—2024), амбасадар Беларусі ў Расеі з 2024 году.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Пасьля заканчэньня ВНУ служыў у ворганах унутраных спраў. У 1999 годзе атрымаўы пасаду інспэктара аддзелу «Гомель-Пасажырскі» мытнага пункта Гомельскай мытні.
Праз год стаў галоўным спэцыялістам аддзелу рэгіянальнага разьвіцьця адміністрацыі свабоднай зоны «Гомель-Ратон». Наступныя два гады працаваў у аддзеле маркетынгу аднаго з прадпрыемстваў.
Пасьля працаваў у Мінэнерга. З 2003 па 2006 год узначальваў прыватнае ўнітарнае гандлёвае прадпрыемства, а потым перайшоў на працу ў іншае. Пасьля чаго зноў прыйшоў працаваць у Мінэнерга на пасаду намесьніка начальніка эканамічнага ўпраўленьня, а потым і на пасаду начальніка.
З 2008 па 2010 год узначальваў упраўленьне эканомікі адміністрацыі Ленінскага раёна Менску. Потым год кіраваў прадпрыемствам «КБТЭМ-ІТЦ». З 2011 па 2018 год кіраваў ААТ «Оптаэлектронныя сыстэмы».
У 2011 годзе ў Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь атрымаў другую вышэйшую адукацыю па спэцыяльнасьці «Дзяржаўнае кіраваньне нацыянальнай эканомікай».
З 2018 год быў генэральным дырэктарам ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу „Менскі маторны завод“».
3 кастрычніка 2022 году прызначаны на пасаду міністра прамысловасьці Рэспублікі Беларусь[1].
27 чэрвеня 2024 году прызначаны амбасадарам Беларусі ў Расеі[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
| ||||||||