Павал Уцюпін
| Павал Уцюпін лац. Pavał Uclupin | |
| Міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусі | |
|---|---|
| 18 жніўня 2018 — 3 чэрвеня 2020 | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Прэм’ер-міністар | Сяргей Румас |
| Папярэднік | Віталь Воўк |
| Наступнік | Пётар Пархомчык |
| намесьнік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь | |
| студзень 2017 — 18 жніўня 2018 | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 17 сьнежня 1976 в. Папоўка, Харольскі раён, Прыморскі край, РСФСР |
| Адукацыя | |
Па́вал Уладзі́меравіч Уцю́пін (17 сьнежня 1976 в. Папоўка, Харольскі раён, Прыморскі край, РСФСР, СССР) — беларускі эканаміст і дзяржаўны дзеяч.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў сям’і Любові і Ўладзімера Ўцюпіных, што паходзілі з Кургана. Бацька быў ваенным, таму сям’я шмат пераяжджала па СССР, у выніку асеўшы ў Барысаве[1].
Вучыўся ў гімназіі ў Барысаве[1]. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт, эканаміст, магістар эканамічных навук; Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь, спэцыяліст у вобласьці міжнародных адносін.
Працаваў намесьнікам дырэктара па зьнешнеэканамічных сувязях малога прадпрыемства «Дубль В», начальнікам аддзелу зьнешнеэканамічных сувязяў вытворча-камэрцыйнай фірмы «УТВ», эканамістам плянава-эканамічнага аддзелу сумеснага прадпрыемства «ФрэБор» у горадзе Барысаве. Пасьля заканчэньня асьпірантуры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту быў дарадчыкам, галоўным дарадчыкам старшыні Магілёўскага аблвыканкаму.
З 2006 году займаў пасаду намесьніка генэральнага дырэктара па эканоміцы і фінансам адкрытага акцыянэрнага таварыства «Белшына».
У 2008 годзе Ўцюпін быў абраны чальцом Савета Рэспублікі ад Магілёўскай вобласьці[1].
У парадку пераводу пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2011 г. № 1494 прызначаны намесьнікам Міністра прамысловасьці Рэспублікі Беларусь.
Са студзеня 2017 году — намесьнік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. 18 жніўня 2018 году прызначаны Міністрам прамысловасьці Беларусі[2][3]. 20 ліпеня 2020 быў прызначаны амбасадарам Беларусі ў Казахстане[4]. Займаў гэтую пасаду да 14 студзеня 2025 году, калі быў прызначаны намеснікам Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[5].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Маці Любоў Уцюпіна працавала настаўніцай малодшых клясаў. Мае малодшую сястру Крысьціна, якая працуе юрысконсультам[1].
У БДЭУ пазнаёміўся з будучай жонкай Александрынай, якая паходзіла з Новалукомля. У 2005 годзе пара ажанілася. Маюць дваіх дзяцей, старэйшай дачцэ Сафіі — 12 гадоў. Сыну Андрэю — 10 (2018)[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 4 5 Хто замяніў скандальна знятага Ваўка: пяць фактаў пра новага міністра прамысловасці Паўла Уцюпіна Наша Ніва
- ↑ Лукашенко сменил руководство правительства. Новым премьером назначен Румас, обновились все вице-премьеры, Intex-press, 18-08-2018
- ↑ Румас стаў прэм’ер-міністрам, абнавіліся чатыры віцэ-прэм’еры Наша Ніва
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 286 «О П. В. Утюпине»
- ↑ Лукашенко согласовал назначения в МИД и Госстандарте (рас.) Reform.news(be)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 17 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Нарадзіліся ў Прыморскім краі
- Міністры прамысловасьці Рэспублікі Беларусь
- Асобы Барысава
- Выпускнікі Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту
- Сябры Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканьня
- Амбасадары Беларусі ў Казахстане
- Намесьнікі міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь