Дзьмітры Кацярыніч
Выгляд
Дзьмітры Кацярыніч | |
Міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
4 лютага 2011 — 27 сьнежня 2014 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Аляксандар Радзевіч |
Наступнік: | Віталь Воўк |
Генэральны дырэктар ААТ «Белшына» | |
13 красавіка 2006 — 4 лютага 2011 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1957 Дарагічынскі раён |
Адукацыя: |
Дзьмі́тры Сьцяпа́навіч Кацяры́ніч (1957, Дарагічынскі раён Берасьцейскай вобласьці[1]) — беларускі дзяржаўны дзяяч, генэральны дырэктар Менскага аўтамабільнага заводу, 5-ы міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт, катэдру тэхналёгіі нафтахімічнага сынтэзу і перапрацоўкі палімэрных матэрыялаў.
Працаваў на ААТ «Белшына» галоўным інжынэрам. З 25 студзеня 2006 году выконваў абавязкі гэндырэктара ААТ «Белшына». 13 красавіка 2006 году Аляксандар Лукашэнка прызначыў яго генэральным дырэктарам ААТ «Белшына».
4 лютага 2011 прызначаны міністрам прамысловасьці Беларусі[2].
27 сьнежня 2014 году пераведзены на пасаду генэральнага дырэктара Менскага аўтамабільнага заводу[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Генеральны дырэктар ААТ «Белшына» прызначаны міністрам прамысловасці Эканоміка. Бабруйск: рэгіянальны партал (5 лютага 2011). Праверана 23 ліпеня 2011 г.
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 февраля 2011 г. № 53 «О назначении Д. С. Катеринича»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні. Афіцыйны сайт прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2014). Праверана 28 сьнежня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старонка на праекце «Хто ёсьць хто ў Рэспубліцы Беларусь»(недаступная спасылка) (рас.)