Дубровіцкі раён
| Дубровіцкі раён | |
| Дубровицький район | |
Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Украіна |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Ровенская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Дубровіца |
| Дата ўтварэньня | 1939 |
| Дата скасаваньня | 17 ліпеня 2020 |
| Афіцыйныя мовы | украінская |
| Насельніцтва (2005) | 51 тыс. |
| Плошча | 1820 км² |
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +2 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Дубровіцкі раён (па-ўкраінску: Дубровицький район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Ровенскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Дубровіца.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Плошча 1820 км².
Асноўныя рэкі — Гарынь, Случ, Беражанка, Льва, Стубла, Чаква. На тэрыторыі раёну знаходзяцца азёры Вялікае Пачаеўскае, Верхняе, Азёрскае, Сырыюс і іншыя. На поўначы — балоты Гала, Краснае, Марочнае. На ўсходзе — частка Роўненскага запаведніка.
Мяжуе на поўначы і паўночным усходзе зь Берасьцейскай вобласьцю (Беларусь), на ўсходзе з Ракітнаўскім, на поўдні з Сарнэнскім, на захадзе з Зарачанскім і Ўладзімерацкім раёнамі Ровенскай вобласьці.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Колькасьць насельніцтва — 51 тыс. чал. (2005), у тым ліку ў мескіх умовах жыве каля 10 тыс. чал.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На тэрыторыі раёну вядуцца працы па здабычы торфу на радовішчы Марочна-1.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праз раён праходзіць чыгунка Роўна — Сарны — Лунінец (Беларусь) і аўтамабільны шлях Стараканстантынаў — Роўна — Жыткавічы (Беларусь) (М21).
Адміністрацыйны-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У раёне маецца 1 мескае і 58 сельскіх паселішчаў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула пра Ўкраіну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |

