Ракітнае (Ровенская вобласьць)
Выгляд
Каардынаты: градусы шыраты > 90
Каардынаты: градусы даўгаты >= 360
| Ракітнае укр. Рокитне | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Украіна | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Ровенская | ||||
| Раён | Ракітнаўскі | ||||
| Дата заснаваньня | 1888 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 179 ± 0 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | Каардынаты: градусы шыраты > 90 Каардынаты: градусы даўгаты >= 360 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 34200 | ||||
| КОАТУУ | 5625055100 | ||||
| Сайт | gska2.rada.gov.ua/pls/z7… | ||||
| Ракітнае на мапе Ўкраіны Ракітнае | |||||
Ракітнае (па-ўкраінску: Рокитне) — колішняе места[1], цяпер мястэчка ў Ровенскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Бунеў. Адміністрацыйны цэнтар Ракітнаўскага раёну. Насельніцтва 7,143 чал. (2001).
Знаходзіцца за 95 км ад Роўна. Чыгуначная станцыя Ракітнае-Валынскае на лініі Сарны — Карасьцень.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1888: заснаваньне паселішча Ахотнікава. Назва паходзіла ад прозьвішча ўладальніка зямлі, у якога бэльгіец Розэнбэрг набыў невялікую дзялянку кварцавых пяскоў і збудаваў тамака гуту.
- 1900: празь сяло прайшла чыгунка Кіеў — Ковель.
- пач. XX ст.: у складзе Кісорыцкай воласьці Оўруцкага павету Валынскай губэрні.
- 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшло ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Сарненскім павеце Валынскага ваяводзтва.
- 1922: назву паселішча зьмянілі на Ракітнае.
- 15 красавіка 1927: атрымала статус места.
- 1939: у складзе Ўкраінскай ССР.
- 1940: цэнтар раёну.
- 1986: мястэчка пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Станам на сьнежань 2002 року ў мястэчку працавала 5 прамысловых прадпрыемстваў, 3 будаўнічыя арганізацыі, 3 сельскагаспадарчыя, 2 аўтатранспартныя, 2 прадпрыемствы зьвязку, 2 камунальныя і іншыя.
Прыярытэтная галіна прамысловасьці — шкляная. ААТ «Ракітнаўскі шкляны завод» уваходзіць у лік прадпрыемстваў, вядомых за межамі Ўкраіны.
Вядомыя ўраджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ніна Смык (нар. 1947) — украінская пісьменьніца.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 1 kwietnia 1927 r. o zaliczeniu osady Rokitno w powiecie sarneńskiem, województwie poleskiem, w poczet miast, Dz. U. Nr 36, poz. 320
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Барыс Тумар. Беларуская Ўскраіна // Наша Ніва № 43 (200), 23—30 кастрычніка 2000
