Клевань
Клевань лац. Klevań | |||||
укр. Клевань | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1113 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Ровенская | ||||
Раён: | Ровенскі | ||||
Плошча: | 54,6 км² | ||||
Вышыня: | 218 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 7729 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 141,56 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-3622 | ||||
Паштовы індэкс: | 35311; 35312 | ||||
КОАТУУ: | 5624655400 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°44′45″ пн. ш. 26°0′45″ у. д. / 50.74583° пн. ш. 26.0125° у. д.Каардынаты: 50°44′45″ пн. ш. 26°0′45″ у. д. / 50.74583° пн. ш. 26.0125° у. д. | ||||
Клевань | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://klevan.at.ua/ |
Кле́вань (па-ўкраінску: Клевань) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Ровенскім раёне Ровенскай вобласьці Украіны, на рацэ Стубла. Адміністрацыйны цэнтар Клеванскага сельсавету. Плошча 54,6 км². Насельніцтва 7729 чал. (2017).
Знаходзіцца за 20 км на захад ад Роўна. Чыгуначная станцыя на чыгунцы Здалбуніў — Ковель. Праз пасёлак праходзіць аўтамабільныя дарога Роўна — Луцк — Усцілуг (М08).
Вядомы дзякуючы папулярнаму турыстычнаму аб’екту Тунэль каханьня.[1]
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У часы праўленьня Чартарыйскіх
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Датай заснаваньня мястэчка лічыцца 1113 год, калі паселічша называлась «Колывань».[2]
Тытул князь Клеванскі і Жукоўскі (па-польску: Książę na Klewanie i Żukowie) упершыню сустракаецца ў пісьмовых актах ад 5 лютага 1442 году, дзе гаворка ідзе аб разьмеркаваньні земляў сярод сыноў князя Васіля Чартарыйскага.
У 1446 [3] годзе вялікі князь Сьвідрыгайла ўзнагародзіў Міхаіла Чартарыйскага дароўным граматай на Клеванскі праваслаўны манастыр Сьв. Мікалая і бліжэйшыя паселішчы. (да 1914 году грамата перадачы захоўвалася ў Клеванском храме).
Першыя пісьмовыя згадкі пра Клувань, як пра паселішча і як аб уласнасьці князя Міхаіла Васілевіча Чартарыйскага датаваныя 1458 годам граматай Казімера IV. Ад гэтага часу лёс роду Чартарыйскіх быў цесна зьвязаны зь мястэчкам, якое стала іх радавым гняздом.
У 1475 годзе князь Міхаіл Васілевіч, брацлаўскі намесьнік, пабудаваў замак на ўзвышшы Гарадзішча, разьмешчаным непасрэдна над правым высокім берагам ракі Стубла. Завяршаў будаўніцтва яго сын, Фёдар Чартарыйскі у 1495 годзе. Замак быў акружаны моцнымі каменнымі сьценамі і глыбокім ровам, які запаўняўся вадой Стублы.
Юры Іванавіч Чартарыйскі, сын Івана Фёдаравіча Чартарыйскага, атрымаўшы адукацыю ў віленскіх езуітаў, першы з гэтага праваслаўнага князкага роду перайшоў у каталіцызм. Зьмена веравызнаньня патрабавала матэрыяльнага сьведчаньня, чым і стала будаўніцтва драўлянага касьцёлу ў Клевані ў 1590 годзе.
Канчатковую перабудову і ўмацаваньне замка завяршылі пасьля сьмерці Фёдара ў 1561 годзе. На дзяцінцы пабудавалі трох’ярусную драўляную праваслаўную царкву. Для падводу вады ў равы, якія атачалі замак, на рацэ быў пабудаваны вадзяны млын і драўляныя плаціны з каналамі для падводу вады.
На месцы драўлянага касьцёлу ў 1610-х было завершана будаўніцтва мураванага, пабудаванага ў стылі раньняга барока італьянскімі дойлідамі. Відавочна, у гэты ж час быў замоўлены і алтарны абраз Маці Божай Клеванскай. Паводле непацьверджаных зьвестак аўтарам мог быць майстар Балёнскай школы Карла Дольчэ, які да таго часу ўжо праславіўся ва Ўкраіне, напісаўшы некалькі вядомых абразаў для ўкраінскіх храмаў.[4] Храм быў асьвечаны ў 1637.
У 1617—1619 гадах Клевань і замак тройчы падвяргаліся нападам татараў і тройчы яго нападаючыя трывалі паразу.
У 1632 годзе замак аддалі езуітам.
У 1640 годзе войскі Арды, разбурыўшы горад Роўна і разбурыў паселішчы Клэвань, зьдзейсьнілі чарговую спробу ўзяць Клеванский замак штурмам. Бой доўжыўся тыдзень. Паводле легенд абаронцы атрымлівалі ваенную дапамогу праз падземны ход з Алыцкаго замку. З прыходам ваеннай падмогі ад Радзівілаў, ардынцы былі акружаны і разьбітыя. Існуе і легенда аб залатой карэце, якую ардынцы, уцякаючы, закапалі дзесьці паміж Алыкай і вёскай Драўлянае. Легенды распавядаюць, што падземныя хады з часам былі пашыраны і атрымалі новыя разгалінаваньні. Гэтую вэрсію падмацоўвалі пэрыядычныя правалы глебы паміж базарнай плошчы і Благавешчанскім касьцёлам, якія адбываліся да 70-х гадоў XX стагодзьдзя.
Падчас паўстаньня Хмяльніцкага, у 1648 годзе замак быў акружаны казацкім войскам. Пасьля трохдзённага бою казакі авалодалі замкам[5].
Пасьля забурэньняў паўстаньня Клевань пачалі аднаўляць. З мэтай адраджэньня эканомікі ў 1654 годзе з дапамогай Чартарыйскіх селішчу было прадастаўлена Магдэбургскае права, што абумовіла разьвіцьцё рамесьніцтва і росквіт гандлю.
У 1773 годзе, пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай, Клевань увайшоў у склад Аўстрыйскай імпэрыі. Езуіты былі вымушаныя пакінуць замак.
У 1777 годзе пры садзейнічаньні Адама Ежы Чартарыйскага побач з замкам была пабудавана царква Раства Хрыстова, якая першапачаткова была ўніяцкай.
Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Клевань і частка зямель князёў Чартарыйскіх адышлі да Расейскай імпэрыі. Граніца праходзіла адразу ж за сьценамі замку па рацэ Субла. Замак з тых часоў практычна пуставаў.
Князь Канстанцін Чартарыйскі, пражываючы ў той час у Пулавах, вырашыў стварыць у Клевані польскую гімназію. Для гэтага ў 1816 годзе была разабрана ўсходні мур замку і на яе месцы былі ўзьведзены два флігеля, дзе і разьмясьцілася гімназія. Частка сямейнай бібліятэкі была перададзеная ў карыстаньне гімназістам. У 1831 годзе расейскія ўлады зачынілі гэтую навучальную ўстанову. У 1834 годзе ў пустыя памяшканьні закрытай польскай гімназіі была пераведзеная расейская гімназія з Луцку, аднак, праз 2 гады яе перавялі ў Роўна.
Пасьля пераводу гімназіі замак зноў пуставаў і развальваўся без належнага нагляду, і ў 1877 годзе Чартарыйскі прадалі свае тутэйшыя маёнткі расейскаму цару Аляксандру II. Так завяршылася эпоха праўленьня Чартарыйскіх у Клевані.
У часы Першай сусьветнай вайны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля продажу замку і маёнтку расейскаму цару ў 1877 годзе ў палацы Чартарыйскіх разьмясьцілі кіраўніцтва маёнткамі царскай сям’і — валынскіх апанажаў.
У 1915 годзе падчас ваенных дзеяньняў Першай сусьветнай вайны палац быў разбураны, ня ацалеў ні дах, ні вокны. Пасьля рамонту і частковай аднаўленьня асобных памяшканьняў у замку разьмясьцілі духоўнае вучылішча.
У выніку падзей Першай сусьветнай вайны, Кастрычніцкага перавароту ў 1917 годзе ў Расеі, і ў адпаведнасьці з сэпаратным Берасьцейскім мірам Клевань увайшоў у склад Украінскай Народнай Рэспублікі. Пасьля Гетманскага перавароту Паўла Скарападзкага з красавіка і да сьнежня 1918 году быў у складзе Другого Гетманату, пасьля чаго ў Клевані зноў была адноўлена ўлада УНР.
У 1920 годзе Клевань адышоў у склад Польшчы.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ (анг.) Oddee. Cool Places in 10 Most Fascinating Tunnels (анг.) (па-беларуску: 10 самых захапляльных тунэляў)
- ^ (укр.) ПОСТАНОВА Верховної Ради України «Про відзначення 900-річчя з часу заснування селища міського типу Клевань Рівненської області» (Відомості Верховної Ради (ВВР), 2014, № 22, ст.837) (па-беларуску: ПАСТАНОВА Вярхоўнай Рады Украіны «Аб святкаванні 900-годдзя з дня заснавання пасёлка гарадскога тыпу Клэвань Ровенскай вобласці » (Ведамасці Вярхоўнай Рады (ВВР), 2014, № 22, ст.837)
- ^ У розных публікацыях таксама згадваецца 1486.
- ^ Органы: от Киевской Руси до Украины. ЛитРес.
- ^ (укр.) Коваленко С. Тиша Михайло // Україна під булавою Богдана Хмельницького. Енциклопедія у 3-х томах. — Т. 2. — К. : Стікс, 2008. — С.478.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клевань — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў