Смыга
| Смыга лац. Smyha | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Украіна | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Ровенская | ||||
| Раён | Дубенскі | ||||
| Першыя згадкі | 1861 | ||||
| Дата заснаваньня | 1861 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 34,17 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 224 ± 1 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 50°14′24″ пн. ш. 25°45′27″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 2490 чал. (2024) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3656 | ||||
| Паштовы індэкс | 35680 | ||||
| КОАТУУ | 5621655900 | ||||
| Нумарны знак | BK і НК / 18 | ||||
| Сайт | gska2.rada.gov.ua/pls/z7… | ||||
| Смыга на мапе Ўкраіны Смыга | |||||
Смыга[1] (па-ўкраінску: Смига) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Дубенскім раёне Ровенскай вобласьці Украіны, чыгуначная станцыя на лініі Крэменец — Камяніца-Валынская. Празь мястэчка праходзіць аўтадарога Дубна — Крэменец.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заснавана ў 1861 годзе пад назвай Кэнэбэрг. У 1890 годзе ўладальнік мясцовасьці граф Бэрг, які жыў у Студзінцы, запрашае з Прусіі і пасяляе тут дзесяць сем’яў немцаў спэцыялістаў-клянкараў. Яны з дуба выраблялі клянкі да бочак зь півам, віном і гарэлкай. Было пабудавана два вялікіх склады для гатовай прадукцыі. Паселішча немцаў спачатку ня мела назвы. У знак падзякі свайму гаспадару графу Бэргу паселішча назвалі Кэнэнбэрг, гэта значыць па прозьвішчы двух уладальнікаў, Кэнэ й Бэрга таму, што Бэрг прадаў немцу Кэнэ лес. І тут Кэнэ збудаваў тартак і пачаў расьпілоўваць драўніну. Для рабочых ён пабудаваў два баракі, а потым сюды перасяліліся і лесарубы. Паводле паданьня ў 1906 годзе Бэрг, а магчыма і Кэнэ, праклаў чыгунку, але празь пяць гадоў усё гэта прадаў барону Струвэ з Даніі. З часам Стувэ пашырыў магутнасьці тартака, збудаваў вузкакалейку, млын, наладзіў вытворчасьць гонты і іншы дрэваапрацоўчы промысел. Але перад Першай сусьветнай вайной амаль усе немцы вярнуліся ў Прусіі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Напісаньне ў адпаведнасьці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»