Мізач
| Мізач лац. Mizač укр. Мізоч | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Украіна | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Ровенская | ||||
| Раён | Здалбунаўскі | ||||
| Першыя згадкі | 1322 | ||||
| Дата заснаваньня | 1322 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 8,95 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 256 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 50°24′25″ пн. ш. 26°08′42″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 3627 чал. (2025) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3652 | ||||
| Паштовы індэкс | 35740 | ||||
| КОАТУУ | 5622655400 | ||||
| Мізач на мапе Ўкраіны Мізач | |||||
Мізач[1] (па-ўкраінску: Мізоч) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Здалбунаўскім раёне Ровенскай вобласьці Ўкраіны на рацэ Стубэлка, чыгуначная станцыя на лініі Здалбунаў — Краснае.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першая пісьмовая згадка аб паселішчы датуецца 1322 годам. У 1594 годзе яго выкупіў князь Януш Астроскі. З 1720 годзе належаў магнатам Карвіцкім. Кароль Аўгуст III граматай ад 23 верасьня 1761 году дазволіў Юзафу Каэтану Дуніну-Карвіцкаму заснаваць горад Вялікі Мізач ў Луцкім павеце і дае яму магдэбургскае права. У тэксьце граматы ўпісана пячатка круглай формы з гербам гораду. На пячатцы меўся шчыт, у якім пераплецены літары "М" і "W".
У XIX стагодзьдзі Мізач ваходзіў у Дубенскі павет Валынскай губэрні. У лютым 1918 году Мізач акупавалі аўстра-нямецкія войскі, якія заставаліся тут да лістапада 1918 году. У далейшым, ён апынуўся ў зоне баявых дзеяньняў. Пасьля савецка-польскай вайны ў адпаведнасьці з Рыскай мірнай дамовай у 1921-1939 гг. паселішча ўваходзіла ў Здалбуніўскі павет Валынскага ваяводзтва Польшчы, у верасьні 1939 г. мястэчка ўвайшло ў склад СССР і ў студзені 1940 г. стала раённым цэнтрам УССР. Падчас Другой сусьветнай вайны ў горадзе было арганізавана гета.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Напісаньне ў адпаведнасьці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»