Перайсьці да зьместу

Клесаў (пасёлак гарадзкога тыпу)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Клесаў
лац. Klesaŭ
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Вобласьць Ровенская
Раён Сарненскі
Першыя згадкі 1902
Дата заснаваньня 1902
Геаграфія
Плошча 8,95 км²
Вышыня НУМ 157 ± 1 м
Часавы пас
Каардынаты 51°19′03″ пн. ш. 26°53′41″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 4000 чал. (2018)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-3655
Паштовы індэкс 34550
КОАТУУ 5625455400
Сайт w1.c1.rada.gov.ua/pls/z7…
Клесаў на мапе Ўкраіны
Клесаў
Клесаў
Клесаў

Клесаў[1] (па-ўкраінску: Мізоч) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Сарненскім раёне Ровенскай вобласьці Ўкраіны, чыгуначная станцыя на лініі СарныКорасьцень. Буйны цэнтар здабычы бурштыну. Разьмешчаны за 20 км ад райцэнтру і за 250 км ад Кіеву. .

Заснаваны ў пачатку XX ст., калі была пабудавана чыгунка КіеўСарныКовель. У 1902 годзе ў некалькіх кілямэтрах ад вёскі Клесава была пабудавана чыгуначная станцыя, якая атрымала такую самую назву. Пасьля каля станцыі вырас невялікі пасёлак, які стаў называцца Клесавым. У 1906 годзе каля станцыі Клесаў налічвалася 12 дамоў, пражывала 73 чалавека. У 1909 годзе ў паселішчы ўжо налічвалася 15 дамоў і 120 жыхароў. У гэты пэрыяд вакол пасёлка разгарнуліся распрацоўкі лясоў і граніту. У той жа час Упраўленьне Палескіх чыгунак пабудавала лесапільны завод. У 1909 годзе было адкрыта аднакляснае вучылішча, якое наведвалі 65 вучняў. З пачаткам Першай сусьветнай вайны многіх жыхароў мабілізавалі ў царскую армію. Амаль спыніліся працы на кар’ерах.

У студзені 1918 году войскі бальшавікоў выбілі з пасёлку войскі УНР. Аднак ужо ў лютым 1918 годзе пасёлак занялі войскі Украінскай дзяржавы. 8 сьнежня 1918 году была другі раз усталяваная савецкая ўлада. Аднак напрыканцы сьнежня 1918 году пасёлак зноў апынуўся ў складзе УНР.

7 лютага 1919 году войска бальшавікоў зноў авалодалі пасёлкам. У першай палове сакавіка 1919 году пасёлак вызвалены войскамі УНР. У сярэдзіне жніўня 1919 гду Чырвоная Армія вяла абарончыя баі з польскімі войскамі і затым адышла. Жорсткія баі ў пасёлку разгарнуліся летам 1920 годзе. У першай палове верасьня 1920 году пад ціскам польскіх сілаў часткі Чырвонай арміі пакінулі пасёлак. Па Рыскай мірнай дамове 1921 году пасёлак адышоў да Польшчы. Клэсаў стаў цэнтрам гміны Сарненского павету Палескага ваяводзтва.