Перайсьці да зьместу

Корац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Корац
лац. Korac
укр. Корець
Населены пункт
Руіны замка князёў Астроскіх
Руіны замка князёў Астроскіх
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Вобласьць Ровенская
Раён Корацкі
Першыя згадкі 1150
Дата заснаваньня 1150
Геаграфія
Плошча 6 км²
Вышыня НУМ 214 м
Часавы пас
Каардынаты 50°37′02″ пн. ш. 27°09′39″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 6914 чал. (2022[1])
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-3651
Паштовы індэкс 34700—34704
КОАТУУ 5623010100
Корац на мапе Ўкраіны
Корац
Корац
Корац

Корац (па-ўкраінску: Корець) — места ў Ровенскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Корчыку. Адміністрацыйны цэнтар Корацкага раёну. Насельніцтва на 2024 год — 7000 чал. Знаходзіцца за 63 км ад Роўна, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Наваград-Валынскі.

  • 1150: першы пісьмовы ўспамін пра Корац (Корческ), у Валынскім княстве.[2]
  • XIV стагодзьдзе: у складзе Вялікага Княства Літоўскага; уладаньне князёў Астроскіх, якія збудавалі тут мураваны замак.
  • XV стагодзьдзе: перайшоў да князёў Карэцкіх.
  • 1495: вытрымаў аблогу крымскіх татараў.
  • 1533: у Корацы збудавалі драўляны парафіяльны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі, адноўлены ў пачатку XVII стагодзьдзя.
  • 1565/1566: у Луцкім павеце Валынскім ваяводзтве.
  • 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
  • 1612—1619: у Корацы жыў Ляўрэнці Зізані.
  • пач. XVII стагодзьдзя: Самуэль і Караль Карэцкія заснавалі ў месьце кляштар францішканаў з касьцёлам Беззаганнага Зачацьця Найсьв. Панны Марыі.
  • 1629: у Корацы было 1124 дымы.[3]
  • 1754—1767: у месьце збудавалі вуніяцкі Ўваскрасенскі манастыр.
  • 1776—1781: у Корацы працавала габрэйская друкарня.
  • 1788: у месьце пачаў працаваць парцалянава-фаянсавы завод; апроч таго, Юзаф Клеменс Чартарыйскі заснаваў суконную мануфактуру і майстэрню па вырабе кунтушовых паясоў.
  • 1791: у Гарынскім павеце.
  • 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Валынскай губэрні.
  • 1873: адкрыцьцё аднайменнай чыгуначнай станцыі.
  • 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ровенскім павеце Валынскага ваяводзтва.
  • 1939: у складзе Ўкраінскай ССР.
  • ліпень 1941 — студзень 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
  • 1629 год — 7 тыс. чал.[3]
  • 1991 год — 9,7 тыс. чал.[4]
  • 2001 год — 8446 чал.

Прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасьці.

Касьцёл Сьв. Антонія
  • Былы кляштар францішканаў (1620, цяпер праваслаўны манастыр Сьв. Тройцы)
  • Замак князёў Астроскіх (XV—XVIII стагодзьдзі)
  • Касьцёл Сьв. Антонія (1533)
  1. http://db.ukrcensus.gov.ua/PXWEB2007/ukr/publ_new1/2022/zb_Сhuselnist.pdf
  2. Корац // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 280
  3. 1 2 Корац // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 281
  4. Корец // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.