Перайсьці да зьместу

Квасілаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Квасілаў
лац. Kvasiłaŭ
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Вобласьць Ровенская
Раён Сарненскі
Першыя згадкі 1445
Геаграфія
Плошча 4,46 км²
Вышыня НУМ 190 ± 1 м
Часавы пас
Каардынаты 50°33′25″ пн. ш. 26°16′03″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 8500 чал. (2018)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-362
Паштовы індэкс 35350
КОАТУУ 5624655300
Сайт w1.c1.rada.gov.ua/pls/z7…
Квасілаў на мапе Ўкраіны
Квасілаў
Квасілаў
Квасілаў

Квасілаў[1] (па-ўкраінску: Квасилів) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Ровенскім раёне Ровенскай вобласьці Украіны, чыгуначная станцыя на лініі Роўна — Здалбунаў.

Першае пісьмовае згадваньне ў гістарычных крыніцах аб паселішчы з такой назвай адносіцца да 1445 году. 26 траўня 1460 году "Ванка з Квасыліва", холмскі кашталян, згадваецца ў кнігах Галіцкага суду. У 1470 годзе "Ванка Скердзеевіч, сын Джусы з Квасыліва", прадаў усю сваю спадчыну князю Сямёну Збараскаму. У 1603 годзе Квасілаў згадваецца як вёска, "прыналежная да Роўна" — уласнасьць князёў Астроскіх.

У 1870 годзе князі Жыгімонт і Карл Радзівілы вырашылі прадаць маёнтак Квасілаў непадалёк Роўна за 36 тысячаў рублёў. Велічыня маёнтка на той час складала 1897 моргаў. У 1869-1870 гг. тут зьявіліся чэскія пасяленьні. У гэты час цяперашні пасёлак меў статус хутара пры тракце Крэменец — Здалбунаў — Роўна, тады ж арандатары маёнтку пабудавалі панскі дом.

У XIX ст. Квасілаў зьяўляўся вёскай Ровенскай воласьці Ровенскага павету Валынскай губэрні Расэйскай імпэрыі. У лютым 1918 году паселішча акупавалі аўстра-нямецкія войскі, якія заставаліся тут да лістапада 1918 году.

У далейшым, паселішча апынулася ў зоне баявых дзеяньняў. Пасьля заканчэньня савецка-польскай вайны ў адпаведнасьці з Рыскай мірнай дамовай у 1921-1939 гг. Квасілаў знаходзіўся ў складзе Валынскага ваяводзтва міжваеннай Польшчы, у верасьні 1939 году ён ўвайшоў у склад УССР.

З 1991 году ў складзе незалежнай Украіны.