Ракітнаўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Ракітнаўскі раён
Рокитнівський район
Rokytnivskyi rayon gerb.png
Flag of Rokytne raion in Rivne oblast.svg
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус раён
Уваходзіць у Ровенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Ракітнае
Дата ўтварэньня 1939
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2001) 52 тыс.чал
Нацыянальны склад украінцы — 83,6%
беларусы — 15,4%
расейцы — 0,4%
палякі — 0,4%.
Плошча 2350 км²
Месцазнаходжаньне
Ракітнаўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ракітнаўскі раён (па-ўкраінску: Рокитнівський район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Ровенскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Ракітнае.

Мяжуе на поўначы зь Пінскім раёнам Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя паселішчы на тэрыторыі раёну згадваюцца ў апісаньні ўласнасьці ўкраінскіх магнатаў сярэдзіны 16 стагодзьдзя. З часу заснаваньня і да 1922 году паселішча было вядомае як Ахотнікава. Паходжаньне гэтай назвы найперш зьвязвалі зь імем уласьніка земляў. Новы этап разьвіцьця паселішча пачаўся ў 1888 годзе, калі бэльгіец Розэнбэрг выкупіў невялікую дзялянку з кварцавымі пяскамі ў ваколіцы сяла Ракітнае. Гэтыя пяскі былі прыдатныя для шкловарэньня, а таму тут былі ўсе неабходныя ўмовы стварыць, няхай і прымітыўную, але дзейную гуту. Гэта зрабілася штуршком для хуткага разьвіцьця паселішча, і ў выніку ў 1898 годзе быў заснаваны шклозавод.

У 1900 годзе праз раён была пракладзеная чыгунка Кіеў — Ковель. Каляіна праходзіла праз паселішча, і такім чынам зьявілася чыгуначная станцыя «Ракітнае» (па-ўкраінску: Рокитне), што станоўча сказалася на разьвіцьці прамысловасьці ў краі. Паводле Рыскай мірнай дамовы Ахотнікава адыйшло да Польшчы. Праз год паселішча было перайменаванае ў Ракітнае, а чыгуначная станцыя атрымала назву Ракітнае-Валынскае (па-ўкраінску: Рокитне-Волинське).

У верасьні 1939 году Ракітнае ў складзе Заходняй Украіны было далучанае да УССР, а праз год, у студзені 1940 году паселішча зрабілася раённым цэнтрам.

Беларусы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ракітнаўскі раён зьяўляецца адзіным раёнам ва Ўкраіне, дзе беларусы займаюць другое месца па колькасьці насельніцтва (15,4% згодна з вынікамі Ўсеўкраінскага перапісу насельніцтва 2001 году).[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ракітнаўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў