Царква Сьвятога Лукі (Дамачава)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Лукі
| |
Царква Сьвятога Лукі
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Дамачава |
Каардынаты | 51°44′44.55″ пн. ш. 23°35′29.76″ у. д. / 51.7457083° пн. ш. 23.5916° у. д.Каардынаты: 51°44′44.55″ пн. ш. 23°35′29.76″ у. д. / 51.7457083° пн. ш. 23.5916° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Лукі | |
Царква Сьвятога Лукі на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Лукі — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Дамачаве. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Новую драўляную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Дамачаве збудавалі ў 1905 годзе на месцы старой царквы.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую кампазыцыю. Завершаная купалам-цыбулінай 3-ярусная шатровая званіца ўзвышаецца над простым, але высокім і шырокім прастакутным у пляне зрубам бабінца. Яе верхнія грані дэкаруюцца балюстрадай і паўкалёнамі. Кубападобны аб’ём залі завяршаецца вялікім 8-гранным сьветлавым барабанам з шатром і купалам-цыбулінай. Дынаміку архітэктурнай кампазыцыі ўзмацняюць больш нізкая 5-гранная апсыда і высокі 6-слуповы ганак, завершаны трыкутным франтонам «мадэрнавага» разьвязку. Суровая роўнасьць ашаляваных фасадаў зьмякчаецца высока ўзьнятымі прастакутнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Галоўны ўваход вылучаецца высокім шчыпцом на 6 тонкіх слупах.
Ва ўнутранай прасторы грані раскрытага ў залю барабана і сьцены дэкаруюцца паліхромнай размалёўкай. Ветразі барабана падтрымліваюць 4 здвоеныя калёны. Апсыда абмяжоўваецца разным 3-ярусным іканастасам. У інтэр’еры захоўваюцца абразы XVIII стагодзьдзя: «Хрыстос у сілах», «Эвангеліст Лука», «Эвангеліст Марк», «Сьвятая Велікамучаніца Барбара». Да больш позьняга часу належаць абразы «Вялебны Апанас Філіповіч Берасьцейски», 3 апосталаў «Васіль Вялікі, Ян Златавуст і Ян Багаслоў» і 3 прарокаў[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
каля 1905 г.
-
20 сакавіка 1917 г.
-
20 сакавіка 1917 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000082 |