Перайсьці да зьместу

Ліпінкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ліпінкі
лац. Lіpіnkі
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Берасьцейскі
Сельсавет Дамачаўскі
Часавы пас
Каардынаты 51°41′23″ пн. ш. 23°36′06″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 129 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 162
Паштовы індэкс 225021
СААТА 1212805046
Нумарны знак 1
Ліпінкі на мапе Беларусі ±
Ліпінкі
Ліпінкі
Ліпінкі
Ліпінкі
Ліпінкі
Ліпінкі

Лі́пінкі[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Бугу. Уваходзяць у склад Дамачаўскага сельсавету Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца за 55 км ад Берасьця, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, каля аўтамабільнай дарогі Берасьце Тамашоўка.

У XIX ст. вёска Ліпінкі была ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, ваходзіла ў склад маёнтку Дамачава. На 1858 год вёска была ў валоданьні князя Вітгенштэйна.

На 1876 год у Ліпінках быў 71 двор, у Дамачаўскай воласьці Берасьцейскага павету. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у вёсцы быў хлебазапасны магазын.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ліпінкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ліпінкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дамачаўскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. На 30 верасьня 1921 году тут было 22 двары.

У 1939 годзе Ліпінкі ўвайшлі ў БССР, у складзе Берасьцейскай вобласьці. На 1940 год у вёсцы было 70 двароў. У нямецка-савецкую вайну гітлераўцы загубілі 26 жыхароў, 8 вяскоўцаў загінулі на фронце. У 1948 годзе савецкія ўлады арганізавалі калгас імя Жданава. з 1989 году ў калгасе «Беларусь».

На 1997 год у Ліпінках было 83 гаспадарк, у складзе адкрытага акцыянэрнага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтар — мястэчка Дамачава). На 2005 год — 62 гаспадаркі.

  • XIX стагодзьдзе: 1858 год — 96 сялянскіх душ; 1876 год — 552 чал.; 1897 год — 348 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 162 чал.; 1940 год — 212 чал.; 1959 год — 342 чал.; 1970 год — 378 чал.; 1997 год — 180 чал.; 1999 год — 191 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 131 чал.; 2010 год — 129 чал.
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 81.
  2. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.