Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Дамачава)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
| Краіна | Беларусь |
| Мястэчка | Дамачава |
| Каардынаты | 51°44′55.20″ пн. ш. 23°35′59.40″ у. д. / 51.7486667° пн. ш. 23.5998333° у. д.Каардынаты: 51°44′55.20″ пн. ш. 23°35′59.40″ у. д. / 51.7486667° пн. ш. 23.5998333° у. д. |
| Канфэсія | Каталіцкая царква |
| Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Дамачаве. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У першай палове XIX ст. у Дамачаве збудавалі мураваную каталіцкую капліцу. У пачатку XX ст. будынак рэканструявалі пад касьцёл паводле праекту 1906 году.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам, які над працяглай 5-граннай апсыдай пераходзіць у вальмавы. Да фасаду далучаецца прастакутны нартэкс пад 2-схільным пакрыцьцём, трыкутны франтон якога рытмуецца з франтонам фасаду, завершаным з вуглоў 4-граннымі шатровымі пінаклямі. Роўнічныя фасады падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі, дэкаруюцца кутнікі і прасьценкавымі пілястрамі, апярэзваюцца прафіляваным карнізам на дэнтыкулах[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Праект перабудовы з капліцы, 1906 год
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
-
1930-я гг.
-
25 верасьня 1932 г.
-
верасень 1935 г.
-
верасень 1935 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 12
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.