Хадж
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/17/Supplicating_Pilgrim_at_Masjid_Al_Haram._Mecca%2C_Saudi_Arabia.jpg/220px-Supplicating_Pilgrim_at_Masjid_Al_Haram._Mecca%2C_Saudi_Arabia.jpg)
Хадж (па-арабску: حج) — паломніцтва, зьвязанае з наведваньнем Мэкі, мячэту Масджыд аль-Харам), а таксама навакольляў гораду (гара Арафат, Міна (даліна)) у пэўны час. Хадж зьяўляецца пятым слупом ісламу разам з такімі, як малітва (салата), пост (савм) у месяц Рамадан, аб чым сьведчаць словы ісламскага прарока Мухамада.